17:55 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Конны рыцар эпохі Крыжовых паходаў

Як стаць рыцарам у ХХІ стагоддзі

© Фото: Аляксандр Рак, асабісты архіў
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
15440

Сярэдневечную гісторыю рабілі шляхетныя рыцары. Хто і навошта жадае стаць рыцарам у нашыя часы, разбіраўся карэспандэнт Sputnik.

Кожны хлопчык у дзяцінстве ўяўляў сябе мужным рыцарам, а дзяўчынка марыла стаць дамай, у гонар якой ладзяць рыцарскія турніры. Рыцар "Ордэна Паўночнага Храма" і кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандр Рак распавёў карэспандэнту Sputnik, як стаць сучасным рыцарам.

Першымі былі талкіеністы

— Чаму менавіта гістарычную рэканструкцую абралі сабе, як хобі?

— Я займаюся рэкаснтрукцыяй з 1998 года. Адразу пасля школы стаў часткай гэтага руху, калі ён быў на пачатку ўздыма. Пікавы інтарэс да гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі быў у 2004-2005 гадах.

Аднойчы я патрапіў на дзень БДУ, дзе ўпершыню ўбачыў рыцараў. На той момант я ўвогуле не ўяўляў анічога пра гістарычную рэканструкцыю.

Лічыцца, што ў Беларусі гэты рух пачаўся ў сярэдзіне 90-ых. Калі я дакрануўся да гэтага і адчуў на сабе, што такое быць рыцарам, больш сумнёву не было, што ёсць жаданне займацца рэканструкцыяй сярэдневечча.

Наш Грунвальд-2015
© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
"Наш Грунвальд-2015"

— Зараз вельмі пашырана рэканструкцыя часоў сусветных войн. Па якой прычыне абралі менавіта сярэдневечча?

— На той час, у 1998 годзе, не было асаблівага выбару: ці рыцары, ці анічога. Пачыналася ўсё з руху талкіеністаў, так званых ралевікоў. З гэтым звязана тое, што першы сур'ёзны этап рэканструктарскага руху быў спалучаны з сярэднявеччам. Пазней з'явіліся вікінгі, напалеоніка, сусветныя войны.

У Беларусі для большасці гістарычная рэканструкцыя стала асацыюецца менавіта з тэматыкай сярэдніх вякоў. Большасць рэканструктараў, што працягваюць займацца гэтай справай, адраджаюць некалькі эпох.

Рэканструкцыя як livinghistory

— Наколькі складана займацца сярэдневечнай рэканструкцыяй, што вывучаеце для гэтага і дзе замаўляеце ці робіце рэчы?

— Калі гэта ўсё зараджалася ў Беларусі, нават паўнавартаснага інтэрнэта не было, і шмат чаго дадумвалася ці прыдумлялася цалкам. Зараз усё нашмат прасцей, таму што ёсць доступ да вялікіх бібліятэк.

Сярод рэканструктараў сярэдніх вякоў ёсць падзел на фехтавальшчыкаў, якія большасць часу прысвячаюць сілавым трэніроўкам, а ёсць людзі, якія займаюцца livinghistory і вывучаюць крыніцы, каб аднавіць побыт і касцюм.

Праводзяцца спецыяльныя закрытыя мерапрыемствы, падчас якіх рэканструюць сярэдневечнае паляванне ці выправы на вялікія адлегласці. Такая рэканструкцыя пазбаўлена ўсялякага сучаснага флёру: сучаснай вопраткі, тэлефонаў і іншага. Гэта фармат сапраўднай livinghistory.

Некаторыя людзі прысвячаюць сябе рамёствам. Майстры на прафесійнай аснове вырабляюць зброю і даспехі. У Беларусі ёсць сапраўдныя прафесіяналы кшталту Канстаціна Дударава. Зараз і ў Еуропе, і ў ЗША шмат яго даспехаў, як сярод прыватных калекцыянераў, музеяў, так і сярод рэканструктараў. Нават рэканструктары з Аўстраліі замаляюць яму даспехі.

Асобнае развіццё атрымалі мануфактуры па пашыву сярэдневечнай вопраткі. Гэта сапраўдная індустрыя.

Гістарычная рэканструкцыя ХІV-ХІV стагоддзя
© Фото: Аляксандр Рак, асабісты архіў
Гістарычная рэканструкцыя ХІV-ХІV стагоддзя

— Ці даводзілася нешта рабіць уласнымі рукамі?

— Канешне, на першым этапе, калі я толькі патрапіў у клуб "Ордэн Паўночнага Храма", першы камплект цывільнай вопраткі быў зроблены ўласнаручна.

— Што зараз патрэбна ведаць неафіту, каб патрапіць да вас у клуб?

— Галоўнае, каб было жаданне і разуменне, чым чалавек хоча займацца. Калі ён прыйдзе ў клуб, яму ўсё падкажуць, дзе, што і як паглядзець і вывучыць.

Ёсць такая пашыраная аблуда, быццам як толькі чалавек прыйшоў у клуб, яму адразу даюць меч, шчыт і даспехі. Насамрэч ідуць пастаянныя трэніроўкі, падрыхтоўкі ўсяго комплексу даспехаў і вопраткі ўласных. Гэта сапраўдны лад жыцця, бо нельга раз на год прыехаць на фестываль паўдзельнічаць і з'ехаць.

Гістарычная рэканструкцыя ўплывае на лад жыцця і фармуе сваё субкультурнае кола зносінаў.

Рэканструкцыя княскай дружыны ХІV стагоддзя
© Фото: Аляксандр Рак, асабісты архіў
Рэканструкцыя княскай дружыны ХІV стагоддзя

— Шматлікія фестывалі прывабліваюць гледачоў і ўдзельнікаў. Ці запрашаюць рэканструктараў да ўдзелу ў здымках розных праектаў?

— Канешне, такія праекты ёсць, хоць яны і не носяць масавага характару. Між тым тут ёсць падзел. Да гэтага часу я з'яўляюся сябрам і рыцарам "Ордэна Паўночнага Храма", а для ўдзелу ў спецыяльных праектах створаны экстрым-тэатр "Берсерк", які складаецца выключна з прафесіяналаў.

"Берсерк" займаецца здымкамі ў кінапраектах і ўдзельнічае ў карпаратыўных мерапрыемствах. Галоўнае адрозненне ад гістарычнай рэканструкцыі, што ўсе бойкі ці нумары не з'яўляюцца імправізацыяй, кожны рух, удар і дзея прафесійна пастаўлены і адрэпітаваны.

Зараз часта ідуць здымкі ў фільмах. Зразумела, што ў Беларусі здымаецца больш расійскіх серыялаў, чым гістарычнага кіно. Супрацоўніцтва з кінематографам зводзіцца да трукавых сцэнаў.

Знакавай падзеяй можна назваць удзел беларускага клуба гістарычнай рэканструкцыі "Княжы гуф" у здымках фільма "Начны дазор". Сумесна з "Княжым гуфам" удзельнічалі ў прэзентацыі "Начнаго дазору" ў Маскве ў навагоднюю ноч. Гэта была цікавая падзея, дзе ўдзельнічала больш за 400 рэканструктараў, уключаючы вершнікаў.

Рыцарскі даспех па кошце аўтамабіля

— Ёсць такое меркаванне, што гістарычная рэканструкцыя вельмі складаная справа. Колькі этапаў трэба прайсці чалавеку, каб стаць рыцарам у клубе, і колькі яму гэта будзе каштаваць?

— Ваенна-гістарычная рэканструкцыя не прадугледжвае рэканструкцыю толькі рыцараў. Шматлікія людзі ўсвядомлена абіраюць рэканструкцыю пехацінцаў. Ёсць аматары рэканструкцыі майстроў і рамеснікаў. Такія людзі цалкам камфортна адчуваюць сябе ва ўмовах гістарычнай рэканструкцыі. Зразумела, што такая справа патрабуе невялікіх выдаткаў.

Зараз ёсць клубы, якія цалкам адмовіліся ад рыцараў. Яны ствараюць баявыя атрады, перад якімі стаіць толькі адна мэта — перамагаць на спаборніцтвах і турнірах.

Клуб можа складаца з некалькіх дзясяткаў удзельнікаў, але мець у складзе толькі двух-трох рыцараў, якія прайшлі ўсе этапы жыцця клуба і былі пасвечаны ў рыцары.

Можна пашыць мінімальны камплект вопраткі за вельмі невялікія грошы: ільняныя штаны, скураныя боты, рубаха, пояс і галаўны убор пацягнуць прыблізна на дзвесьце долараў.

Цікавы касцюм ды даспехі рыцара могуць пацягнуць на тысяч сем-восем долараў, як добры аўтамабіль.

Двубой на турніры Наш Грунвальд
© Фото: з асабiстага архіва Аляксандра Рака
Двубой на турніры "Наш Грунвальд"

— Колькі год можа заняць працэс станаўлення рыцара?

— У маім выпадку гэта заняло шмат часу. Гэта можа заняць значны этап жыцця. Калі ёсць задача сабраць камплект і павесіць на сцяну, то можна ні ў аніякі клуб нават уступаць, а проста набыць яго.

На самым пачатку станаўлення руху рэканструктараў трэба было прайсці значны шлях да сваёй мэты. Для кожнага неафіта быў выпрабавальны тэрмін, пад час якога ёсць вызначаныя абавязкі перад клубам. Выпрабавальны тэрмін мог цягнуцца ад месяца да трох. Пасля гэтага патрэбна было пашыць сабе першы камплект вопраткі пад наглядам майстроў.

На наступным этапе чалавек станавіўся пехацінцам, і яго дапускалі да трэніровак. Гэты этап мог цягнуцца і некалькі месяцаў, і некалькі год. Пад час яго патрэбна было зрабіць камплект даспехаў і набыць ці замовіць шлем і меч.

Пасля гэтага пехацінец мог стаць сяржантам і яму ў падпарадкаванне ішлі іншыя пехацінцы, якіх ён павінен быў падрыхтоўваць і трэніраваць да баёў.

Шлях да рыцарства мог заняць многія гады. Ёсць людзі, што прыйшлі ў клуб "Ордэн Паўночнага Храма" ў 1998 годзе, і яны дагэтуль не сталі рыцарамі.

— Медыцынскую даведку зараз запытваеце?

— Чалавек павінен сам разумець, што гэта яго адказнасць. Ёсць самы разнастайны набор дзейнасці ў клубе, які не звязаны з вялікімі фізічнымі нагрузкамі.

Можна займацца стральбой з лука. Можна займацца вырабам рэчаў і стаць майстром па зброі ці ўпрыгажэнням і посудзе.

Накірункаў шмат, і не ўсе яны звязаны з баямі і фізічнай нагрузкай.

— За што могуць выключуць з клуба?

— Клуб мае свой унутраны статут, які не агучваецца для тых, хто не ўваходзіць у яго склад. Там цэлы звод правілаў і абавязкаў, якія патрэбна выконваць.

Былі прэцэндэнты, і людзей выключалі за невыкананне статута.

Тэги:
гісторыя, Гістарычная рэканструкцыя, Аляксандр Рак, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы