22:28 18 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Помнік Якубу Коласу

Дзень памяці Якуба Коласа адзначаць аўтобусна-пешаходнай экскурсіяй

© Sputnik / Руслан Кривобок
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
6820

"Мінскія адрасы Якуба Коласа" пазнаёмяць з жыццём беларускага Песняра праз падарожжа.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Музей Якуба Коласа 14 жніўня, у дзень памяці паэта, запрашае на аўтобусна-пешаходную экскурсію "Мінскія адрасы Якуба Коласа", паведамілі Sputnik арганізатары.

"Акцыя дапаможа глыбей пазнаць жыццё беларускага Песняра праз падарожжа па мясцінах у Мінску, якія звязаны з яго імем", — упэўненыя ў музеі.

Па словах арганізатараў, экскурсія складаецца са знакавых месцаў Мінска:

  • Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, дзе Якуб Колас працаваў больш за трыццаць гадоў, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта;
  • мінскі астрог, у якім на працягу трох гадоў паэт адбываў пакаранне за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе;
  • БДУ, дзе з 1923 па 1926 гг. выкладаў дацэнт Канстанцін Міцкевіч;
  • плошча Якуба Коласа, дзе размешчаны помнік народнаму паэту і героям яго твораў работы Заіра Азгура;
  • дом на Старажоўцы, які сям'я паэта арандавала з 1921 па 1927 гг. у заможнага гаспадара Вільгельма Русецкага і дзе знакаміты пісьменнік скончыў свае найлепшыя паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка", напісаў аповесці "У Палескай глушы", "У глыбі Палесся", "На прасторах жыцця", п'есы, вершы, казкі для дзяцей, шматлікія публіцыстычныя артыкулы;
  • Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага, які пазнаёміць з даваенным жыццём сям'і Якуба Коласа.

Як распавялі ў музеі Якуба Коласа, апошнім пунктам наведвання стануць Вайсковыя могілкі, дзе адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы Песняра. Удзел у ім прымуць члены сям'і Якуба Коласа, літаратары, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы, прыхільнікі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі.

По теме

Невядомы Якуб Колас: выдатна рыхтаваў наліўкі і саліў грыбы
Тэги:
экскурсія, Жыццё знакамітых людзей, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Якуб Колас, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы