23:52 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Гусі шпацыруюць па першым лёдзе на Палессі

Сельскія навіны: свінкі ходзяць на спатканне, гусі шпацыруюць па лёдзе

© Sputnik / Сергей Лескеть
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
3240

У вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна пабываў фотакарэспандэнт Sputnik Сяргей Лескець і прывёз некалькі вясковых навін з Палесся.

Упершыню гэтай зімой ударыў марозік, і сажалку зацягнула лёдам. Чатыры мясцовыя жыхаркі вадзілі сваіх свінак на спатканне праз усю вёску.

Свинки выбегают из ворот с удовольствием
© Sputnik / Сергей Лескеть
Свінкі з задавальненнем бягуць на вольнае паветра

Справа здаецца гаспадарская і неабходная, калі жывеш са свайго падворка. Але бяда ў тым, што ўжо і "кавалераў" мала на вёсцы засталося.

Аюсь у хлеў! – кричат женщины
© Sputnik / Сергей Лескеть
"Аюсь у хлеў!" - гамоняць жанчыны

Ды што там казаць, у Тонежы засталася толькі адна карова. Таму і даводзіцца ладзіць парасячыя шпацыры праз усю вёску.

Поросячьи бега в деревне Тонеж
© Sputnik / Сергей Лескеть
Свінка задаволеная шпацырам па галоўнай вуліцы

Свінкі апынуліся вельмі цікаўнымі, кожны куток вёскі хацелася абнюхаць і паглядзець.

Фатаграфаваць кабанчыка мясцовыя жыхары не дазволілі — баяцца сурокаў. Ды яго нікому і не паказваюць, бо будучыя парасяты — залог дабрабыта.

По теме

Партрэт на фоне сельскага жыцця
Тэги:
Палессе, Вёска Тонеж, Лельчыцкі раён, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы