08:00 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Старая стужка

Экранізацыі Шамякіна: глядзім фільмы з нагоды дня нараджэння класіка

© Sputnik / Артем Житенев
Спадарожнiк
Атрымаць кароткую спасылку
27540

Сёння беларускаму пісьменніку Івану Шамякіну магло бы споўніцца 98 гадоў.

Калі вы не ведаеце, што паглядзець увечары серады, Sputnik прапануе вам бессмяротную класіку: экранізацый кніг вялікага аўтара. 

Атланты і карыятыды

Месца дзеяння — абласны горад Беларусі. Фільм прысвечаны жыццю савецкай інтэлігенцыі і праблемам сямейнага жыцця галоўнага архітэктара горада Максіма Карнача. Ён таленавіты, але яму даводзіцца пераадольваць непаразуменне, а часам прамы канфлікт інтарэсаў з чынавенствам.

Рэжысёр: Аляксандр Гутковіч.

Эпілог (1994)

Фільм зняты па матывах аповесцяў Івана Шамякіна. Пісьменнікі і мастакі аказваюцца непатрэбнымі грамадству, вымушаныя зарабляць на жыццё продажам асабістых твораў. Мастаку пашчасціла — ягоныя карціны набылі. Як выжывае інтэлігенцыя — глядзіце ў фільме і разбірайцеся, як выжываць самім.

Рэжысёр: Ігар Дабралюбаў.

Крыніцы (1964)

Першы экранізаваны раман. Як і ў кнізе, сюжэт фільма пабудаваны на малюнку жыцця сельскай інтэлігенцыі. Час дзеяння — лета 1953 і наступны навучальны год.

Прызначаны ў сельскую мясцовасць з буйнога сталічнага навуковага інстытута Лемяшевич не хавае, што быў звольнены не па ўласным жаданні, як паказана ў яго дакументах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам. Яго крытычная ацэнка работы інстытута не атрымала падтрымкі, і супрацоўніку было рэкамендавана памяняць профіль заняткаў.

Рэжысёр: Іосіф Шульман.

Глыбокая плынь (2005)

Галоўная гераіня Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны.

Рэжысёр: Маргарыта Касымава, Іван Паўлаў.

Вазьму твой боль (1980)

У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца былы паліцай Дашкевіч, вінаваты ў смерці аднавяскоўцаў. Іван, у якога сястра і маці загінулі ад рук паліцая, не можа спакойна перанесці такога вяртання.

Рэжысёр: Міхаіл Пташук.

Тэги:
Літаратура, Іван Шамякін, Беларусь

Галоўныя тэмы