02:34 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Афіцына сядзібы Абуховічаў у вёсцы Вялікая Ліпа

Каля сотні аб'ектаў пазбавяць статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
68 0 0

Аб'екты, якія выключаць са спісу гістарычнай спадчыны, галоўным чынам з'яўляюцца помнікамі археалогіі.

МІНСК, 17 сак — Sputnik. Міністэрства культуры вырашыла выключыць 116 аб'ектаў са спісу гісторыка-культурнай спадчыны. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

Прадстаўнік міністэрства сцвярджае, што гэтая мера не азначае, што ахову дзяржавы згубяць аб'екты, якія маюць гістарычнае значэнне. Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць упарадкаваць спіс і ліквідаваць тэхнічныя памылкі. Часам, паведаміў намеснік міністра, у спіс ўносіліся выпадковыя, а не гістарычныя аб'екты. Да таго ж месцы лакалізацыі некаторых курганоў аказваецца згубленым.

"Часам немагчыма ўсталяваць лакацыі гэтых помнікаў. Рашэнне аб унясенні ў спісы прымалася ў часы СССР, помнікі згубленыя", — растлумачыў Аляксандр Яцко.

Разам з тым міністэрства працягвае маштабную працу па рэстаўрацыі і аднаўленню помнікаў архітэктуры. Некаторыя аб'екты ўжо адрэстаўраваны і выкарыстоўваюцца для прыцягнення турыстаў, у тым ліку і ў рэгіёнах. Іншыя, чыя гістарычная каштоўнасць не так значная, выкупленыя прыватнымі асобамі і будуць аднаўляцца за іх кошт.

Тэги:
Гісторыя, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы