06:03 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Баравінка

Спас – усім работам час: яблыкі саспелі

© Фото: Ларыса Мятлеўская
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
7430

Мой дзед Кастусь ганарыўся сваім яблыневым садам і старанна даглядаў яго. Антонаўка, баравінка, малінаўка, анісаўка, штрыфель, каштэля – усё гэта даўнія гатункі яблынь.

Ларыса Мятлеўская, Sputnik.

Старыя дрэвы і дагэтуль жывуць у садзе каля дзедавай хаты, адорваючы шчодрым ураджаем ужо чацвёртае пакаленне нашчадкаў. Салодкі ж ранет бергамотны быў гонарам суседзяў, і менавіта гэтых дробных ружовенькіх яблычкаў у дзяцінстве хацелася больш за ўсе пачастункі свету.

"Ленін і Шталін" на дрэве

Часам уначы было чуваць, як вясковыя мальцы, шукаючы прыгод у чужым садзе, трасуць вялікае дрэва. Яблыкі градам сыплюцца на зямлю і хутка знікаюць за пазухай у падшыванцаў.

Опавшие яблоки. Архивное фото
Яблыкі ў садзе

З гэтай нагоды мне ўзгадалася смешная гісторыя, якую распавялі мне ў в. Цераблічы Столінскага р-на Брэсцкай вобласці. Было тое ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Двое малых улезлі па яблыкі ў калгасны сад, дзе і былі паспяхова злоўленыя вартаўніком. На пытанне: "Чый ты?" — адзін з іх, назваўшы імя сваёй маці, адказаў: "Ленін". Звярнуўшыся да другога: "А ты чый?" — вартаўнік атрымаў імгненны адказ: "Шталін".

І не дзіва: у тыя часы на плакатах і лозунгах Ленін і Сталін заўжды былі разам.

І ўсё ж, як у народзе кажуць: "Не руш бабіных ігруш. Баба натрасе — сама прынясе!" І цяпер на вёсцы лепшым пачастункам лічацца яблыкі. Народны этыкет не дазваляе адмаўляцца ад такога пачастунка.

Спас — усім работам час

У хрысціянскай традыцыі Вялікі Спас азначае свята Праабражэння Гасподняга і святкуецца 19 жніўня. У народнай традыцыі яго яшчэ называюць "Другі" і "Яблычны".

Православные христиане отмечают Яблочный Спас
© Sputnik/ Павел Лисицын
Асвячэнне яблыкаў у царкве

Вялікі Спас у народзе асабліва шанавалі. Памятаю, як строга бабуля забараняла рваць яблыкі ў садзе да Іспасу. У гэты дзень іх асвячалі ў царкве, і тады ўжо яблыкі можна было есці колькі хочацца: "Добра яблычка к Іспасу". Ідучы з царквы, асвечанымі яблыкамі частавалі родзічаў, суседзяў, нават падарожных. Іх абавязкова пакідалі на могілках блізкіх.

Існавала паверье, што жанчынам, у якіх папярэдне паміралі дзеці, не можна каштаваць да Іспасу яблыкі, ігрушы, агрэст і струкавую гародніну. Згодна з народным павер'ем, у гэты дзень Божая маці раздае на нябёсах усім памерлым дзецям па яблычку, а таму дзіцяці, чыя маці каштавала іх да тэрміну, пачастунку не дастанецца.

Асвячалі на Спаса і каласы новага ўраджаю: "Спас — досыць хлеба ў нас". Спасаўскія святы адбываліся ў гарачую працоўную пару, таму і казалі: "Спас — усім рабочы час".

Буслы-сіноптыкі

У народных песнях Спас паўстае як надзейны апякун і памочнік селяніна ва ўсіх яго справах гэтай пары. Святы Спас пасля святых Пятра і Іллі і надалей працягвае зрываць лісце.

Прышоў Пятрок, сарваў лісток; прышоў Ілля, сарваў два; прышоў Спас — нарваў у запас.

На Спас шырока наладжваліся кірмашы, дзе сяляне прадавалі плён новага ўраджаю, мёд.

Уборка зерновых в Белоруссии
© Sputnik/ Егор Еремов
Бусел на полі

У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Існавала прыкмета, што калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая, калі ж пасля Спаса — восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная. Як гэта не сумна, а адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы. Так і казалі: "Спас — бяры рукавіцы ў запас", "Спас — лета шась!"

Сёлета буслы прадказваюць раннюю, марозную зіму і цёплую вясну. Можа, сустрэнем Новы год і Каляды са снегам?

А пакуль ласуемся печанымі яблыкамі на Спаса.

Печаныя яблыкі

Яблыкі памыць, пакласці ў форму на салому або пергаментную паперу і запячы ў не гарачай духоўцы або ўставіць у печ у лёгкі дух. Калі яблыкі пакрыюцца румянай скарынкай, час даставаць з духоўкі. Ядуць з салодкім малаком.

Заўвага. Калі яблыкі ўставіць у моцна гарачую печ або духоўку, яны могуць прыгарэць і патрэскацца.

Смачна ласавацца!

По теме

Мядовы Спас: раскуры дымар і даглядай пчол!
Ружа: хараство і смакоцце ў адным флаконе
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы