09:19 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Іван Кірчук

Лідар "Троіцы" Іван Кірчук запісаў "Краязнаўчую казку" пра Гродна

© Фото: Ethnoza/commons.wikimedia.org
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Фарбамі па штодзённасці: свет беларускага мастацтва (12)
3741

У рамках аўдыёпраекта "Краязнаўчая казка", які ладзіць штотыдневік "Аргументы і факты" пры падтрымцы Velcom, лідар этна-трыа "Троіца" Іван Кірчук агучыў краязнаўчую казку пра ўзнікненне горада Гродна – гэта сёмая казка з тых дзесяці, што адмыслова для праекта агучылі знакамітыя асобы Беларусі.

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Рэалізацыю праектаў, звязаных з нацыянальнай самасвядомасцю, Velcom называе адным з галоўных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

"Мы з радасцю падтрымалі праект "Краязнаўчая казка", бо гэта магчымасць дакрануцца да народнай мудрасці і роднага слова дзякуючы сучасным тэхналогіям і з дапамогай вядомых беларускіх музыкаў, акцёраў і тэлевядучых, — каментуе кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі Вячаслаў Смірноў. — Мы ўпэўненыя, што гэты праект будзе цікавы шырокаму колу чытачоў і слухачоў, асабліва ў тых гарадах, якім прысвечаны гісторыі".

"Мне было вельмі цікава браць удзел у праекце "Краязнаўчая казка", — адзначыў Іван Кірчук. — Беларускі фальклор — гэта маё жыццё, я займаюся ім 33 гады. Мы збіралі і запісвалі па вёсках народныя песні, казкі, легенды. З часоў нашых першых экспедыцый у 1983 годзе ў маёй асабістай калекцыі і ў Акадэміі навук захоўваюцца шмат казак, запісаных яшчэ на магнітных стужках. Дзякуючы такім праектам беларускі фальклор становіцца больш даступным нашым дзецям".

Афіша праекта
© Фото: прадстаўлена velcom
Афіша праекта

"Галасамі" краязнаўчых казак таксама сталі Сяржук Доўгушаў — спявак, музыка (этна-гурт "VuRaj", сацыяльны праект "Спеўны сход"), Іван Падрэз — вядучы Агульнанацыянальнага тэлебачання, спявачка Паліна Рэспубліка, Руся — спявачка гурта "Shuma", Андрусь Такінданг — мастак, музыка гурта "Recha", Святлана Цімохіна — актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, а таксама акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: Раман Падаляка, актрыса і тэлевядучая канала "СТВ" Юлія Шпілеўская, актрыса і лідар гурта "S○unduk" Ганна Хітрык.

Штотыдзень па аўторках на сайце kazka.aif.by становіцца даступнай новая казка з 10 агучаных. Ужо можна праслухаць або спампаваць аўдыёверсіі гісторый пра Браслаў, Лепель, Лагойск, Смаляны, а таксама мінскія рэкі Свіслач і Пярэспу.

 

Тэмы:
Фарбамі па штодзённасці: свет беларускага мастацтва (12)
Тэги:
Беларускі фальклор, Velcom, Іван Кірчук, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы