07:25 22 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Гарбузянка

Тыдзень беларускай кухні ў Мінску: будуць даваць цыбрыкі і гарбузянку

© Flickr/ Katherine
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
3810

Поўны "набор" нацыянальных страў абыдзецца мінчанам і гасцям сталіцы ў 23 рублі 10 капеек.

Мінск, 1 вер — Sputnik. Чарговы тыдзень беларускай кухні пачнецца ў Мінску 5 верасня: наведвальнікам кафэ і рэстаранаў прапануюць пяць страў, прыгатаваных па народных рэцэптах, паведамілі Sputnik у сераду ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Гэта будзе ўжо адзінаццатае такое мерапрыемства ў сталіцы, удзел у ім возьмуць больш за 100 аб'ектаў грамадскага харчавання ў кожным адміністрацыйным раёне горада.

"Рэстараны і кавярні Мінска працягваюць традыцыю радаваць сваіх наведвальнікаў стравамі нацыянальнай кухні: у перыяд з 5 па 11 верасня ў сталіцы зноў пройдзе Тыдзень беларускай кухні", — сказалі ва ўпраўленні.

Па дадзеных Мінгарвыканкама, у пералік страў, прапанаваных на тыдні, увайшлі:

  • рулет курыны з маласольнымі агуркамі — 3 рублі 5 капеек;
  • гарбузянка з курыцай і грэнкамі — 3 рублі 5 капеек;
  • цыбрыкі са сметанкова-грыбным соусам — 5 рублёў;
  • мяса з паляўнічым соусам і печанай гароднінай — 9 рублёў;
  • сырнікі з ягадным соусам — 3 рублі.

Такім чынам, поўнае меню ў параўнанні з папярэдняй акцыяй, калі мінчан частавалі халадніком, селядцом, пызамі, клёцкамі і мядовым напоем, трохі падаражэла — на 1 рубель і 5 капеек.

Усе стравы будуць прыгатаваныя па адзінай рэцэптуры і тэхналогіі, а таксама прапаноўвацца наведвальнікам па адным кошце незалежна ад класа і тыпу аб'екта харчавання. З поўным пералікам рэстаранаў і кафэ сталіцы, якія будуць прымаць удзел у традыцыйнай акцыі, можна азнаёміцца ​​на сайце ўпраўлення.

Тэги:
Нацыянальная кухня, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы