13:34 21 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.09
Этнограф Ларыса Мятлеўская ў строі свацці (Заходняе Палессе)

"Пярэзвы", або "Цыганы": беларускія вясельныя звычаі

© Photo : з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
451130

Не так даўно давялося мне пагуляць на вяселлі. І хоць вяселле было сучаснае, не ў вясковай хаце, а ва ўтульным рэстаране, госці змаглі акунуцца ў атмасферу сапраўднага беларускага вяселля.

Ларыса Мятлеўская, Sputnik.

Якім яно было? Вясёлыя сваты з тканымі ручнікамі наперавес, музыкі, якія гралі на дудзе, акардыёне, скрыпцы на ўсю акругу так, што ногі самі скакалi!

А вясельны Каравай, які быў упрыгожаны 100 фігуркамі! Ім, чароўным абрадавым хлебам, Маладыя надзялялі кожнага госця, а тыя за гэта адорвалі маладых падарункамі з пажаданнем шчаслівай долі.

Каравай
© Photo : з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай
Свацця, згодна традыцыі, выкупляе каравай

Сталы ламіліся ад традыцыйных і сучасных страў на любы густ! І як жа іначай! Існуе павер'е: чым больш на вяселлі госці з'ядуць і вып'юць, тым багацейшае і сыцейшае жыццё чакае маладых.

Беларускія вясельныя традыціі вельмі багатыя, і пра іх мне ёсць вам што расказаць — але крыху пазней.

 

 

На вяселлях гулялі многія, а вось пра такую частку гэтага абрада, як "пярэзвы", або як яе яшчэ называюць у народзе — "цыганы", ужо амаль забыліся.

Касцёл у в. Мілашова
© Photo : са старонкі "Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні" у ФБ

А паколькі мне на пярэзвах пабываць давялося, то грэх не нагадаць пра гэты старажытны сямейны звычай.

Даведка: вяселле — комплекс абрадаў, звычаяў у спалучэнні са шматлікімі фальклорнымі элементамі, якія суправаджаюць заключэнне шлюбу і з'яўляюцца няпісаным юрыдычным актам зацвярджэння новай сям'і.

Згодна з паслядоўнасцю абрадавых дзеянняў, традыцыйнае беларускае вяселле падзяляецца на тры асноўныя часткі:

  • давясельную, або падрыхтоўчую (выглядзіны, сватанне, заручыны);
  • уласна-вясельную (вянкі, абрад выпякання і падзелу Каравая, пасад, шлюб і г.д);
  • паслявясельную — "цыганы" (пярэзвы).

Пярэзвамі гэты вясельны звычай называлі таму, што праз тыдзень пасля вяселля бацькі Маладой запрашалі, або перазывалі бацькоў Маладога, сватоў, хросных бацькоў і самых блізкіх сваякоў са свайго боку і з боку Маладога да сябе ў хату, каб завяршыць вяселле.

Сяржук Доўгушаў грае на прэзентацыі вясельнага дыска
Сяржук Доўгушаў грае на прэзентацыі вясельнага дыска

Адсюль становіцца зразумелай і другая назва гэтай бяседы — "цыганы", паколькі госці падчас вясельных святкаванняў як бы вандруюць па хатах.

Бацькі Маладога прыносілі з сабой лубянкі (каробкі, сплеценыя з кары ліпы — луба), напоўненыя пірагамі, мочаным макам з мёдам, аладкамі ў смятане, смажаніну.

Смажаная курыца - абавязковая абрадавая страва на пярэзвы.
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Смажаная курыца - абавязковая абрадавая страва на "пярэзвы".

Усё гэта разам з іншымі пачастункамі з'ядалася і запівалася напоямі. Пры гэтым спявалі:

У нас сягодня перазоў,

Сам Бог перайшоў,

З святой Тройцай, з Прачыстай,

З усімі святымі, з шчасцем і доляй.

Госці гулялі вельмі доўга і гаспадары прымалі іх як найлепей. Танцавалі мала, спявалі прыпеўкі, пазаабрадавыя песні. Старэйшыя вялі гутарку пра будучае жыццё маладой пары.

Лічылася, што Маладая ў гэты дзень развітваецца з бацькоўскай хатай. Яна па чарзе падыходзіла спачатку да бацькі, кланялася яму і прамаўляла: "Таткаў дамочак — божы куточак! Заставайся здаровы, жыві багата!" Далей кланялася мамцы і казала: "Мамчын дамочак — райскі куточак! Заставайся здарова, жыві шчасліва!" Цяпер вяселле лічылася завершаным.

Прэзентацыя вясельнага дыска адбывалася ў касцёле в. Мілашова. Спявае полацкі этна-гурт Варган
© Photo : Фота Ларысы Мятлеўскай
Прэзентацыя вясельнага дыска адбывалася ў касцёле в. Мілашова. Спявае полацкі этна-гурт "Варган"

 

 

Практычна ўсяму гэтаму я, на маё шчасце, і была сведкай. Асноўныя элементы традыцыйнага вяселля былі захаваныя, толькі ўсё было яшчэ цікавей, бо гасцей частавалі не толькі смачнымі стравамі, але і духоўнымі, культурнымі падзеямі.

Па-першае, пярэзвы адбываліся ў вёсцы Мілашова, дзе нарадзілася Маладая, падчас правядзення там пісьменніцай Аленай Масла традыцыйных "Мілашоўска-Мілашаўскіх чытанняў" з прэзентацыяй музычнага кампакт-дыска "Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-1969 гадоў".

На адкрыцці Пуні
© Photo :
На адкрыцці "Пуні"

Матэрыял для дыска быў запісаны амаль 50 год таму на Мёршчыне і зараз выдадзены музыкам Сяргеем Доўгушавым. Граў полацкі гурт "Варган", спявалі Юля Літвінава і Сяржук Доўгушаў. А яшчэ на сядзібе мілашоўцаў Стэфана і Юзэфы Масла адкрылася прыватная мастацкая галерэя "Пуня"!

Вакенца ў галерэі Пуня
© Photo : Ларысы Мятлеўскай
Вакенца ў галерэі "Пуня"

Так-так, пуня — памяшканне для захавання сена, адмыслова пераробленая, ператварылася ў гэты дзень у мастацкую галерэю, дзе як найвышэйшы пачастунак вачам і сэрцу былі прадстаўлены работы Маладой — Крысціны Баранавай (Пержуковай) і вядомай беларускай мастачкі Аксаны Аракчэевай. Маладая і Малады дэманстравалі вясельныя строі ад Ларысы Мятлеўскай.

У строях аўтарства Ларысы Мятлеўскай
© Photo : з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай
У строях аўтарства Ларысы Мятлеўскай

 

 

За сталом сядзела, смачна ела,

мёд, віно піла,

а ў роце суха было,

па барадзе цякло!

Да пярэзваў гатовыя!
© Photo : з асабістага архіва Ларысы Мятлеўскай
Да "пярэзваў" гатовыя!

Вось вам рэцэпт традыцыйнай вясельнай стравы "Аладкі мучныя са смятанай і сырам".

Гэту старажытную абрадавую страву гатуюць і па сёння паўсюдна на Беларусі. Яе можна сустрэць не толькі на вясельным стале, але і на Радзінах, Дзядах, Калядах, Вялікадні.

Вясельныя аладкі абавязкова паліваюць салодкай смятанай, змяшанай з сырам. Падчас вяселля госці зычаць Маладым: "Вось вам сыру, каб мелі сына!"

Аладкі

Аладкі са смятанай
© Photo : Ларысы Мятлеўскай
Аладкі са смятанай

4 шклянкі мукі, 0,5 шклянкі малака, 2 яйкі, 25 г дражджэй, 1,5 ст лыжкі цукру, 1 ст лыжка сметанковага масла, соль, алей для смажання.

У падагрэтым малацэ развесці дрожджы, усыпаць муку і замясіць цеста, даць яму падысці ў цёплым месцы. Пакласці яйкі, соль, цукар, сметанковае масла, вымесіць, даць цесту падняцца ў другі раз.

Не размешваючы, браць цеста змочанай у вадзе лыжкай, класці на гарачую патэльню з алеем і смажыць аладкі з абодвух бакоў.

Тэги:
Нацыянальныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская, Беларусь

Галоўныя тэмы