03:45 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Факсімільнае выданне кнігі Сімяона Полацкага Жазло праўлення

Кнігу "Жазло праўлення" Сімяона Полацкага прэзентуюць у Мінску

© Фото: Арт-Беларусь
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
4131

Кніга будзе прадстаўлена для шырокай грамадскасці ўпершыню. Акрамя таго, наведвальнікі кніжнай выставы змогуць пабачыць яе факсімільнае ўзнаўленне, ажыццёўленае банкам сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Кніга "Жазло праўлення" Сімяона Полацкага 1667 года выдання будзе ўпершыню прадстаўлена на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Як паведамілі ў Белгазпрамбанку, якому належыць рарытэтнае выданне, акрамя кнігі наведвальнікі змогуць убачыць яе факсімільнае выданне, якое банк ажыццявіў разам з Нацыянальнай бібліятэкай.

"Гісторыка-культуралагічны праект "Арт-Беларусь" пачынаўся у тым ліку з выпуску факсімільнага ўзнащлення гістарычнага выдання Сімяона Полацкага "Жазло праўлення", — адзначыў старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка. — У 2017 годзе гэтаму выданню спаўняецца 350 гадоў і вельмі важна, што мы не толькі вярнулі на радзіму гэтую кнігу, але і далі аматарам і спецыялістам у галіне нацыянальнай культуры магчымасць вывучаць каштоўны помнік літаратуры, ажыццявіўшы пераклад на сучасную беларускую і рускую мову. Мы спадзяемся ў рамках праекта "Арт-Беларусь" сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі партнёрамі не толькі садзейнічаць адраджэнню нацыянальнай культуры, але і стымуляваць яе далейшае развіццё".

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі ў сваю чаргу адзначыў, што "кніга Сімяона Полацкага — выдатнае ўпрыгожванне стэнда Нацыянальнай бібліятэкі на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Доўгачаканае вяртанне ў краіну гэтага выдання дапамагае больш поўна прадставіць развіццё кніжнай культуры Беларусі".

Выстава стартуе 8 лютага ў сталічным выставачным павільёне "Белэкспа" на праспекце Пераможцаў.

Кніга Сімяона Полацкага Жазло праўлення
© Фото: Арт-Беларусь
Кніга Сімяона Полацкага "Жазло праўлення"

Нагадаем, кніга Сімяона Полацкага "Жазло праўлення" была выдадзена Маскоўскім друкарскім дваром у 1667 годзе. "Жазло праўлення" з'яўляецца адной з найбольш вядомых прац выдатнага дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі і Расіі XVII стагоддзя Сімяона Полацкага. Гэты палемічны твор адыграў ключавую ролю ў культурна-рэлігійных працэсах расійскага грамадства і аказаў істотны ўплыў на далейшае развіццё Рускай праваслаўнай царквы. Прычына папулярнасці "Жазла праўлення" ў тым, што гэта была галоўная афіцыйная кніга, што выкрывала погляды раскольнікаў у часы правядзення Ніканаўскай рэформы.

У Беларусі, акрамя карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, розныя варыянты выдання "Жазла праўлення" Сімяона Полацкага маюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага (г. Полацк). Асобнік кнігі "Жазло праўлення" з банкаўскага сходу адносіцца да найбольш ранняга выдання 1667 года, ажыццёўленага пры жыцці аўтара, і адрозніваецца добрай захаванасцю і паўнатой.

По теме

Кніжны кірмаш 8-12 лютага: навінкі пра Францыска Скарыну
Тэги:
кніга, кнігавыдавецтва, Белгазпрамбанк, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Сімяон Полацкі, Раман Матульскі, Віктар Бабарыка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы