04:19 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Свечы ў царкве

Праваслаўныя адзначаюць 15 лютага Стрэчанне або Грамніцы

© Sputnik/ Анна Нефедова
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
2611

Стрэчанне лічыцца мяжой Старога і Новага Запаветаў, а грамнічныя свечкі валодаюць асаблівай сілай, іх асвячаюць толькі раз у год асаблівым чынам.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Стрэчанне (у народзе свята называецца Грамніцы) — адно з 12 галоўных хрысціянскіх святаў, якое Праваслаўная царква адзначае 15 лютага. Вернікі ў гэты дзень ідуць у храмы за грамнічнымі свечкамі, паведамілі ў Беларускім экзархаце.

Стрэчанне заўсёды адзначаецца ў адзін і той жа дзень — 15 лютага, праз 40 дзён пасля Раства Хрыстова.

"Стрэчанне Гасподняе лічыцца мяжой Старога і Новага Запаветаў, службы ў царкве ў гэты дзень заканчваюцца хросным ходам з запаленымі свечкамі", — паведамілі Sputnik у сераду ў экзархаце.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, у гэты дзень і напярэдадні вечарам асвячаюцца свечкі. "Стрэчанскую свечку асвячаюць раз у год асаблівым чынам", — растлумачылі святары. Распавядаючы пра кананічную гісторыю свята, у экзархаце паведамілі, што ў старазапаветныя часы ў грэцкай Александрыі сабралася каля 70 перакладчыкаў старажытных іудзейскіх кніг на грэцкую мову. Сярод іх быў 360-гадовы старац Сімяон, якому Іосіф і Марыя прынеслі саракадзённага немаўля Ісуса. Старац Сімяон і прадказаў, кім будзе дзіцятка.

Грамніцы маюць і паганскія карані. Па словах этнографаў, гэты дзень старажытныя славяне-язычнікі прысвячалі ўсемагутнаму агню і выраблялі грамнічныя свечкі.

Грамнічная або стрэчанская свечка валодае асаблівай сілай, яна павінна была засцерагаць кожны дом, дзе захоўвалася, ад грому, маланкі і рознай бяды.

Тэги:
Стрэчанне, Грамніцы, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы