09:13 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Спадчына

"Чырачкі прыляцелі" - на Палессі клікалі вясну па старажытным звычаі

Атрымаць кароткую спасылку
167102
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
  • Абрад Чырачка
© Sputnik / Сергей Лескеть
У гэты дзень у вёсцы Тонеж пяклі "чырачак", так называецца невялікая качка, якая і дала назву абраду.

Абрадам "Чырачка" завяршыўся Масленічны тыдзень у вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

"Чырачкамі" тут называюць пэўны від балотных птушак, а таксама асаблівае печыва, якое раздаюць усім прысутным на свяце.

Рыхтуюцца да свята загадзя: пякуць "чырачкі", рыхтуюць малочныя прадукты для застолля, прыносяць з лесу маладую ялінку, робяць пудзіла для спальвання. А ў нядзелю раніцай збіраюцца ў адзін дом старыя і маладыя, упрыгожваюць ёлку стужкамі і папяровымі кветкамі, спяваюць. Потым адпраўляюцца на гару за вёскай.

На гары гукаюць вясну, водзяць карагоды, гуляюць у гульні, спальваюць пудзіла. Хлопцы зацягваюць упрыгожаную ялінку на дуб. Усе абрадавыя дзеянні суправаджаюцца песнямі. Дзеля добрага ўраджаю і дабрабыту трэба катацца з гары па снезе. Калі снегу мала ці няма, таняжане не губляюцца: раскладваюць на схіле покрывы і катаюцца.

Кожная гаспадыня ідзе на гару з кошыкам страў, якімі аднавяскоўцы частуюць адзін аднаго.

Тэги:
Гуканне вясны, Вёска Тонеж, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы