11:14 22 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па ваеннай гісторыі Беларусі Ігар Мельнікаў

Кніга пра беларускага андэрсаўца "Адысея палешука" будзе выдадзена

© Sputnik/ Михаил Луханин
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
6560

Паспяхова прайшоў збор сродкаў на выданне ўспамінаў беларускага андэрсаўца Паўла Нічыпарука "Адысея палешука".

МІНСК, 4 мая — Sputnik. На працягу 40 дзён на краўдфандынгавай пляцоўцы ішоў збор сродкаў на выданне ўнікальных успамінаў жаўнера Другога польскага корпуса Паўла Нічыпарука. За гэты час праектам зацікавілася шмат людзей, і як вынік у "Адысеі палешука" больш за 160 спонсараў.

"Шчыра і прыемна ўражаны жаданнем беларусаў дапамагчы ў выданні гэтай кнігі. Дарэчы ў краўдфандынгавым праекце паўдзельнічала жыхары іншых краін. Ёсць вынік і добра, што цікавасць да гісторыі Беларусі ўзрастае ў нашым грамадстве", — адзначыў аўтар выдання Ігар Мельнікаў.

Герой і аўтар успамінаў — Павел Нічыпарук нарадзіўся ў жніўні 1902 г. на хутары Жардзечна каля вёскі Запруды (зараз Кобрынскі раён Берасцейскай вобласці). У лютым 1941 года яго арыштавалі і накіравалі ў лагер у Свярдлоўскай вобласці. У 1942 годзе беларус аказаўся ў Арміі Андэрса і ў яе складзе ўдзельнічаў у баях з нацыстамі ў Італіі. У 1948 годзе Нічыпарук паехаў у ЗША, дзе і пражыў да самай смерці ў 1979 годзе. Пра гераізм беларускіх жаўнераў Другога польскага корпуса, якія мужна змагаліся супраць гітлераўскіх войскаў на Заходнім фронце, у Беларусі, на доўгі час забыліся.

Ігар Мельнікаў распавёў, што ў 1989 годзе з рукапісам успамінаў Нічыпарука азнаёміўся знакаміты беларускі пісьменнік, удзельнік Другой сусветнай вайны Васіль Быкаў. Тады ён рэкамендаваў сваякам аўтара абавязкова выдаць успаміны. Аднак тады мемуары беларуса так і не ўбачылі свет.

Прэзентацыя кнігі "Адысея палешука" адбудзецца 11 мая ў 19:00 у Галерэі (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны.

Падчас яе гісторык Ігар Мельнікаў распавядзе пра тое, як адбывалася падрыхтоўка выдання да друку, а таксама пазнаёміць гасцей імпрэзы з цікавымі фактамі, якія атрымалася сабраць падчас працы над гэтай і іншымі кнігамі.

Тэги:
гісторыя, кніга, Другая сусветная вайна (1939-1945), Ігар Мельнікаў, Васіль Быкаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы