23:17 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Традыцыйныя строі на святочным кірмашы

На гандлі, на кірмашы — весяліся ад душы

© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
4430

У гэтым годзе Беларускі саюз майстроў народнай творчасці святкуе сваё 25-годдзе. Створаны ў 1992 годзе, на сённяшні дзень Саюз аб’ядноўвае ужо больш за 500 лепшых майстроў з усёй Беларусі.

Ларыса Мятлеўская, Sputnik.

Часам, бывае, здараюцца цуды. Старажытная гандлёвая плошча на тэрыторыі Верхняга горада ў Мінску зноў напоўнілася гукамі святочнага гандлю. Тут адбыўся ІХ Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет".

Беларускія карункі з Віцебска
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Беларускія карункі з Віцебска

Штогадовы Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет" праводзіцца ў нашай сталіцы ў дзявяты раз і заўсёды ў канцы мая. Гэтае прадстаўнічае свята традыцыйнай мастацкай культуры збірае сотні майстроў з усёй Беларусі, дэманстрючы мінчанам і гасцям сталіцы багацце і разнастайнасць беларускага народнага мастацтва і мастацкіх рамёстваў, іх сучаснае становішча і перспектывы развіцця, рэгіянальныя асаблівасці і нацыянальную адметнасць.

У гэтым годзе Беларускі саюз майстроў народнай творчасці святкуе сваё 25-годдзе. Створаны ў 1992 годзе, на сённяшні дзень Саюз аб'ядноўвае ужо больш за 500 лепшых майстроў з усёй Беларусі. У фестывалі-кірмашы рамёстваў прынялі ўдзел каля 400 майстроў, якія прадстаўляюць практычна ўсе віды традыцыйных мастацкіх рамёстваў і промыслаў: разьбярства, ганчарства, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, кавальства, выцінанку, бісерапляценне, роспіс, мастацкую апрацоўку скуры, бяросты, воўны, ювелірнае мастацтва, пляценне з прыродных матэрыялаў.

Беларускія лялькі ручной працы
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Беларускія лялькі ручной працы

Майстры прывезлі з сабой калекцыі ўласных творчых работ, якімі былі аформлены выстаўкі і своеасаблівыя мастацка-этнаграфічныя падворкі. Асабліва цікава, што сярод майстроў падчас фестывалю прайшлі конкурсы па розных відах рамёстваў, а таксама майстар-класы для ўсіх, хто хоча штосьці зрабіць сваімі рукамі.

Сёлета фестываль памяняў прапіску. Замест жывапісных пляцовак у Лошыцкім парку ён размясціўся на гандлёвай плошчы каля Ратушы.

Тэги:
рамёствы, этнаграфія, Кірмаш, Беларускі саюз майстроў народнай творчасці, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы