14:08 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Палац у Нясвіжы

Шаблю "Рыбанькі" і пояс "Пане Каханку" перадалі ў палац у Нясвіжы

© Sputnik/ Ася Поплавская
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
1920

Навукоўцы даследвалі саркафагі Радзівілаў, што заховае ў сваіх сутарэннях касцёл Божага Цела ў Нясвіжы.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Сенсацыяй завяршылася работа беларуска-літоўскай камісіі ў нясвіжскім касцёле Божага Цела. Навукоўцамі выяўлены шабля князя "Рыбанькі" і фрагмент пояса "Пане Каханку". Сёння артэфакты вялікіх Радзівілаў перададзены ў Нацыянальны музей-запаведнік, паведамілі ў эфіры АНТ.

Пры даследванні саркафага, дзе быў пахаваны Міхал Казімір Радзівіл па мянушцы Рыбанька, удалося выявіць фрагменты стальной шаблі з ручкай са слановай косці і знак Ордэна Белага арла (вышэйшай узнагароды Рэчы Паспалітай).

Пакуль не зусім ясна, ад чаго памёр арыстакрат, чый рост быў 163 сантыметры — устанавілі эксперты беларуска-літоўскай камісіі. Яны ж выявілі фрагмент адліванага пояса князя па мянушцы "Пане Каханку".

Вольга Ціхінская, начальнік рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага музея-запаведніка "Нясвіж" распавяла, што "стан гэтага фрагмента выдатны. Забруджванні, вядома, часткова сыдуць. Ну, гэта сляды гісторыі".

Пад спіной князя Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы "Пане Каханку" (рост 175 сантыметраў) засталіся "бардзюр", "сярэднік" ад пояса. Так званыя галовы, магчыма, з клеймамі "зроблена ў горадзе Слуцку" зрэзалі ў 1953-м. Пасля смерці Сталіна спецыяльная камісія шукала ў фамільным склепе Радзівілаў сакрэты бальзамавання.

Сяргей Клімаў, дырэктар Нацыянальнага музея-запаведніка "Нясвіж" адзначыў, што "на сённяшні момант крыпта знаходзіцца ў проста жахлівым стане. І тое, што мы рабілі, гэта можна расцэньваць проста як праграму выратавальнай археалогіі. Каля 60 канфіскавана артэфактаў".

Калі іх адновяць, большасць помнікаў культуры вернуць пад зводы касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, акрамя артэфактаў князя "Рыбанькі" і "Пане каханку", што перададуць у палац.

По теме

Дзесяць фактаў з жыцця самага жорсткага князя ў беларускай гісторыі
Тэги:
Радзівілы, Археалогія, Жыццё знакамітых людзей, Нясвіж, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы