02:22 15 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.40
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
67590

Археалагічная экспедыцыя знайшла ў Беларусі касцяную лыжку, якой больш чым 4 тысячы год.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Пра ўнікальную арехалагічную знаходку эпохі неаліту — касцяную лыжку распавёў карэспандэнту Sputnik кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максім Чарняўскі.

Касцяная лыжка з каменнага веку
Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон
© Photo : Віталь Сідаровіч, асабісты архіў

Археалагічныя раскопкі праходзілі каля вёскі Асавец у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Паселішча Асавец-2 — гэта адзін з дзесяці археалагічных помнікаў Крывінскага тарфяніка, дзе знаходяцца помнікі ад часоў ранняга неаліту да ранняга бронзавага веку, што складае каля 3,5 тысяч год.

Паводле слоў Максіма Чарняўскага, экспедыцыя праходзіла з 10 па 30 ліпеня з удзелам крыху больш за трыццаць чалавек, у склад яе ўваходзілі навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і валанцёры.

Навуковец адзначыў, што з пункту гледжання відовішчнасці, канешне, знаходка касцяной лыжкі самая цікавая. Насамрэч, самае галоўнае для навукі яшчэ наперадзе. Магчыма, дзякуючы аналізу ўдасца выявіць склад рэчаў, якія маглі захавацца ў мікрапорах паверхні лыжкі. Такім чынам, можна будзе даведацца, якія стравы спажывалі нашыя продкі і ў якім складзе.

Навука дакладна ведае, якія прадукты спажывалі першабытныя людзі, але не кулінарыю каменнага веку. Аналіз можа дасць такую магчымасць.

Максім Чарняўскі распавёў, што гэта ўжо другая касцяная лыжка, якая знойдзена ў Беларусі. Першую знайшлі ў 1995 годзе літаральна ў 16 метрах ад сучаснай знаходкі.

Касцяная лыжка эпохі неаліта, знойдзеная падчас экспедыцыі на Асавец-2
© Sputnik Артем Бордовский
Касцяная лыжка эпохі неаліта, знойдзеная падчас экспедыцыі на Асавец-2

Лыжкай карыстаўся праўша

На касцяной лыжцы выразна счасаны левы край апалоніка, што дае падставы казаць: калі ёю карысталіся, то трымалі ў правай руцэ.

"Звычайна лыжкі выразаюць сіметрычнай формы, і ўжо падчас карыстання нейкі з краёў сточваецца. Гэта можна прасачыць нават зараз у вёсках, дзе людзі доўга карыстаюцца лыжкамі", — патлумачыў гісторык.

Такая асаблівасць была, дарэчы, выяўлена і на першай знойдзенай лыжцы на археалагічным помніку.

Рыбалоўны кручок з косці
© Sputnik Артем Бордовский
Рыбалоўны кручок з косці

Лыжка старажытней за маску Тутанхамона

Паводле слоў навукоўца, лыжка была знойдзена ў напластаваннях паўночна-беларускай культуры. Прыблізна гэта другая палова IIІ тысячагоддзя да нашай эры.

"Лыжцы прыблізна чатыры тысячы год, і яна на добрую тысячу год старэйшая за таварыша Тутанхамона", — пажартаваў Максім Чарняўскі.

Археолаг адзначыў, што зараз перад навукай стаіць не проста мэта знайсці прыгожы артэфакт і выставіць яго ў музеі. Гэта ўзровень развіцця гістарычнай навукі XIX стагоддзя. Перад сучаснай навукай стаіць мэта аднавіць карціну жыцця, найдрабнейшыя дэталі працы, побыт і светапогляд першабытнага чалавека.

Падвеска з бурштыну
© Sputnik Артем Бордовский
Падвеска з бурштыну

Археалагічны комплекс

Паселішча Асавец-2 — адзін з найбольш даследаваных і багатых помнікаў на знаходкі. Археалагічныя помнікі ў Крывінскім мікрарэгіёне былі выяўленыя яшчэ ў 1934 годзе Канстанцінам Палікарповічам і Змітром Каваленем. Асавец-2 быў знойдзены ў 1966 годзе Міхасём Чарняўскім.

На гэтай тэрыторыі жылі людзі ад канца V тысячагоддзя да н. э. да сярэдзіны — другой паловы ІІ тысячагоддзя да н.э. Гэтыя помнікі паказваюць, як рэгіён засяляўся, як людзі прыстасоўваліся да зменаў клімату.

Наканечнікі стрэл (уверсе), падвескі з косці (па цэнтры), бурштынавыя падвескі (унізе)
© Sputnik Артем Бордовский
Наканечнікі стрэл (уверсе), падвескі з косці (па цэнтры), бурштынавыя падвескі (унізе)

Дадзены археалагічны помнік унікальны тым, што рэгіён і яго помнікі дазваляюць прасачыць непарыўнае развіццё культуры на іх матэрыялах напрацягу трох тысяч год.

Тэги:
неолит, археология, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Максім Чарняўскі, Беларусь

Галоўныя тэмы