Навукоўцы знайшлі пячатку Еўфрасінні Полацкай

© Photo : БПЦПячатка Еўфрасінні Полацкай
Пячатка Еўфрасінні Полацкай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ходзе раскопак на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку археолагі зрабілі ўнікальную знаходку.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. У Полацку падчас археалагічных раскопак каля Спаса-Праабражэнскага храма археолагі выявілі пячатку XII стагоддзя, якая належала прападобнай Еўфрасінні, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы.

"Гэта віслая пячатка, такія звычайна да дакументаў таго часу вешалі, калі іх перавязвалі, каб дакументы ніхто не прачытаў. Унутры прапускаўся шпагат. Пячатка была знойдзена ў адкрытай гэтым летам магільніцы-аркасоліі", — пракаментаваў сваё адкрыццё вядучы навуковы супрацоўнік Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандр Салаўёў.

© Photo : Беларуская праваслаўная царкваУ Полацку знайшлі пячатку, якая належала Еўфрасінні Полацкай і манастыру, які яна заснавала
У Полацку знайшлі пячатку, якая належала Еўфрасінні Полацкай і манастыру, які яна заснавала - Sputnik Беларусь
У Полацку знайшлі пячатку, якая належала Еўфрасінні Полацкай і манастыру, які яна заснавала

Навукоўцы лічаць, што пячатка належала самой Еўфрасінні Полацкай, якая лічыцца святой апякункай Беларусі. На адным з бокоў ёсць выява Еўфрасінні Александрыйскай. Па крузе ішоў надпіс, які павінен быў чытацца як "Господи, помози рабе Своей Офросинье на многая лета". Аднак захаваўся толькі фрагмент подпіса.

Магчыма, пры вырабе пячаткі выйшаў няўдалы адбітак і яна была спецыяльна прыведзена ў непрыдатнасць. Таксама пячатка ўтрымлівае малюнак Хрыста Збавіцеля "Пантакратар", што дакладна паўтарае фрэску ў Спаса-Праабражэнскім храме.

Археолагі прыйшлі да высновы, што гэта пацвярджае той факт, што пячатка належала самой Еўфрасінні Полацкай і манастыру, які яна заснавала.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўпершыню знайшлі цэлыя "малаты Тора" >>

У Беларусі знайшлі лыжку старажытней за маску Тутанхамона >>

Стужка навiн
0