Польшча адказала на крытыку Літвы і Украіны з нагоды пашпартоў

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкВаршава
Варшава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ці з'явяцца на новых польскіх пашпартах выявы Вільнюса і Львова, будзе вырашана ў верасні, заявіла МУС Польшчы.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы адказала на крытыку літоўскіх і ўкраінскіх уладаў, якіх абурыла рашэнне краіны адлюстраваць славутасці Вільнюса і Львова на старонках сваіх новых пашпартоў, паведамляе Sputnik Літва.

Вільнюс, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Вільня, якой не стаць Вільнюсам

Як вынікае з заявы польскага МУС, абмеркаванне вонкавага выгляду новага пашпарта носіць кансультатыўны характар, канчатковае рашэнне будзе прынята толькі ў верасні.

"Галасаванне на сайце з'яўляецца формай кансультацый з грамадскасцю. Прадстаўленыя варыянты дэманструюць асоб, падзеі, месцы і сімвалы, звязаныя з аднаўленнем Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе", — гаворыцца ў заяве МУС Польшчы.

Раней МЗС Літвы выступіла супраць выкарыстання выявы аднаго з сімвалаў Вільнюса — Вострай брамы — на абноўленых нацыянальных пашпартах.

"Ненармальна, калі гэта робіцца з відамі іншых дзяржаў, асабліва ведаючы, што ў нашай гісторыі было шмат розных старонак. Гаворачы аб гісторыі Віленскага рэгіёну, гэта асабліва адчувальна", — сказаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Па словах міністра, такі крок Варшавы не можа расцэньвацца як дружалюбны або спрыяльны для добрасуседскіх адносін.

У гэты панядзелак МЗС Украіны перадало ноту пратэсту польскаму амбасадару Яну Пекла з нагоды праекта новага пашпарта грамадзяніна Польшчы, згодна з якім на старонках дакумента будзе намаляваны Мемарыял арлянят, размешчаны на могілках Львова.

Будынак МЗС Укаіны - Sputnik Беларусь
Украіна выступіла супраць выявы капліцы ў Львове на польскім пашпарце

Адзначаецца, што Украіна разглядае такія намеры як "несяброўскі крок", які негатыўна ўплывае на развіццё стратэгічнага ўкраінскага-польскага партнёрства.

"Украіна выступае супраць палітызацыі асобных гістарычных фактаў, якія шкодзілі б развіццю ўзаемавыгаднага стратэгічнага партнёрства паміж Украінай і Польшчай", — дадалі ў МЗС.

Новы дызайн пашпартоў прымеркаваны да будучага святкавання 100-годдзя аднаўлення незалежнасці краіны. У Польшчы праходзіць кампанія "Спраектуюй разам з намі новы пашпарт грамадзяніна Польшчы", прымеркаваная да стагоддзя незалежнасці дзяржавы.

МУС Польшчы прапанавала спіс з 13 матываў, за якія можна прагаласаваць у інтэрнэце. Грамадзянам краіны прапануецца выбраць некалькі ўпадабаных відаў і сімвалаў, якія будуць намаляваныя на новых нацыянальных пашпартах. На дадзены момант адзін з сімвалаў Вільнюса — Вострая брама, набраў найбольшую колькасць галасоў.

Стужка навiн
0