https://bel.sputnik.by/20170809/kryzh-chaso-ivana-groznaga-shto-yashcheh-znajshli-belaruskiya-arheolagi-1030214851.html
Крыж часоў Івана Грознага: што яшчэ знайшлі беларускія археолагі
Крыж часоў Івана Грознага: што яшчэ знайшлі беларускія археолагі
Sputnik Беларусь
Ураджайным выдалася лета для беларускай археалогіі. Карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік разбіраўся, якія адкрыцці былі зробленыя. 09.08.2017, Sputnik Беларусь
2017-08-09T15:27+0300
2017-08-09T15:27+0300
2023-04-20T18:09+0300
аналітыка
спадчына
у беларусі
навіны
галоўнае
беларусь
віцебская вобласць
еўфрасіння полацкая
археология
молоты тора
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103021/53/1030215307_68:0:1151:609_1920x0_80_0_0_66aa8cf2f7934b0aede299e2bd47a3f6.jpg
У ходзе раскопак на тэрыторыі крэпасці Сокал, якая была разбурана ў часы Лівонскай вайны, зроблена ўнікальная знаходка, перадаюць СМІ.Крыж часоў Івана ГрознагаЭкспедыцыя пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка НАН Беларусі Марата Клімава знайшла ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці крыж памерам з далонь.Раскопкі праходзяць на тэрыторыі былой крэпасці Сокал, пабудаванай маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны. Дзякуючы гэтаму навукоўцы даведаліся пра некаторыя дэталі.Крыж зроблены з косці і мае выявы святых. Мяркуецца, што яго насіў камандзір стральцоў з войска Івана Грознага."На крыжы чытаюцца надпісы: "Мікалай" і, магчыма, "Варлам" — мы яшчэ будзем займацца іх дэшыфроўкай", — адзначае Марат Клімаў.На сённяшні дзень вядомая дакладная дата, калі крыж трапіў у зямлю. Гісторыя звязвае гэта са штурмам крэпасці Сокал 25 верасня 1579 года, калі яна была спаленая войскамі Вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя.Малаты ТораРаней студэнты гістарычнага факультэта БДУ падчас экспедыцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі зрабілі сенсацыйную знаходку на археалагічным помніку "эпохі вікінгаў".На раскопках археалагічнага помніка Кардон у Шумілінскім раёне ўпершыню былі знойдзены цэлыя "малаты Тора".Па словах кіраўніка археалагічнай практыкі гістфаку БДУ Віталя Сідаровіча, яны былі вырабленыя ў IX-X стагоддзях з жалеза на тэрыторыі Скандынавіі.Гэта мужчынскае воінскае ўпрыгожванне насілі вікінгі, каб падкрэсліць сваё паганскае веравызнанне ў адрозненне ад хрысціянаў.Лыжка старэй за ТутанхамонаДругую касцяную лыжку эпохі неаліту знайшлі на раскопках Крывінскога тарфянішча, якое знаходзіцца ў Бешанковіцкім раёне.На тэрыторыі помніка археалогіі былі зробленыя знаходкі ад часоў ніжняга неаліту да ранняга бронзавага веку, гэта значыць людзі там жылі на працягу 3,5 тысяч гадоў.Кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі распавёў, што лыжка ўзростам чатыры тысячы гадоў была зробленая з косці, і карыстаўся ёю праварукі чалавек. Таксама вучоны адзначыў, што побытавы прыбор эпохі неаліту на цэлую тысячу гадоў старэйшы за Тутанхамона.Пячатка Еўфрасінні ПолацкайВядуцца раскопкі і ля сцен старажытнага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, заснаванага нябеснай заступніцай Беларусі ў XII стагоддзі.Каля Спаса-Праабражэнскага храма археолагам удалося знайсці пячатку, якая належала самой Еўфрасінні Полацкай. У Беларусі гэта ўжо другая падобная знаходка. Першую пячатку знайшлі таксама ў Полацку ў 2015 годзе."Гэта віслая пячатка, такія звычайна да дакументаў таго часу вешалі, калі іх перавязвалі, каб дакументы ніхто не прачытаў", — пракаментаваў сваё адкрыццё вядучы навуковы супрацоўнік Полацкага гістарычнага музея Аляксандр Салаўёў.На пячатцы з аднаго боку выяўлена Еўфрасіння Александрыйская, якая лічыцца першай беларускай святой, а з другога — выява Хрыста Збавіцеля "Пантакратар".На падставе гэтага навукоўцы і зрабілі выснову аб прыналежнасці пячаткі.
беларусь
віцебская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103021/53/1030215307_204:0:1016:609_1920x0_80_0_0_8618534a7855c21f04a1ace0d34f908b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аналітыка, спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, беларусь, віцебская вобласць, еўфрасіння полацкая, археология, молоты тора, иван грозный, тутанхамон, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
аналітыка, спадчына, у беларусі, навіны , галоўнае, беларусь, віцебская вобласць, еўфрасіння полацкая, археология, молоты тора, иван грозный, тутанхамон, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
Крыж часоў Івана Грознага: што яшчэ знайшлі беларускія археолагі
15:27 09.08.2017 (абноўлена: 18:09 20.04.2023) Ураджайным выдалася лета для беларускай археалогіі. Карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік разбіраўся, якія адкрыцці былі зробленыя.
У ходзе раскопак на тэрыторыі крэпасці Сокал, якая была разбурана ў часы Лівонскай вайны, зроблена ўнікальная знаходка, перадаюць СМІ.
Крыж часоў Івана Грознага
Экспедыцыя пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка НАН Беларусі Марата Клімава знайшла ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці крыж памерам з далонь.
Раскопкі праходзяць на тэрыторыі былой крэпасці Сокал, пабудаванай маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны. Дзякуючы гэтаму навукоўцы даведаліся пра некаторыя дэталі.
Крыж зроблены з косці і мае выявы святых. Мяркуецца, што яго насіў камандзір стральцоў з войска Івана Грознага.
"На крыжы чытаюцца надпісы: "Мікалай" і, магчыма, "Варлам" — мы яшчэ будзем займацца іх дэшыфроўкай", — адзначае Марат Клімаў.
На сённяшні дзень вядомая дакладная дата, калі крыж трапіў у зямлю. Гісторыя звязвае гэта са штурмам крэпасці Сокал 25 верасня 1579 года, калі яна была спаленая войскамі Вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя.
Раней студэнты гістарычнага факультэта БДУ падчас экспедыцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі зрабілі сенсацыйную знаходку на археалагічным помніку "эпохі вікінгаў".
На раскопках археалагічнага помніка Кардон у Шумілінскім раёне ўпершыню былі знойдзены цэлыя "малаты Тора".
Па словах кіраўніка археалагічнай практыкі гістфаку БДУ Віталя Сідаровіча, яны былі вырабленыя ў IX-X стагоддзях з жалеза на тэрыторыі Скандынавіі.
Гэта мужчынскае воінскае ўпрыгожванне насілі вікінгі, каб падкрэсліць сваё паганскае веравызнанне ў адрозненне ад хрысціянаў.
Лыжка старэй за Тутанхамона
Другую касцяную лыжку эпохі неаліту знайшлі на раскопках Крывінскога тарфянішча, якое знаходзіцца ў Бешанковіцкім раёне.
На тэрыторыі помніка археалогіі былі зробленыя знаходкі ад часоў ніжняга неаліту да ранняга бронзавага веку, гэта значыць людзі там жылі на працягу 3,5 тысяч гадоў.
Кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі распавёў, што лыжка ўзростам чатыры тысячы гадоў была зробленая з косці, і карыстаўся ёю праварукі чалавек. Таксама вучоны адзначыў, што побытавы прыбор эпохі неаліту на цэлую тысячу гадоў старэйшы за Тутанхамона.
Пячатка Еўфрасінні Полацкай
Вядуцца раскопкі і ля сцен старажытнага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, заснаванага нябеснай заступніцай Беларусі ў XII стагоддзі.
Каля Спаса-Праабражэнскага храма археолагам удалося знайсці пячатку, якая належала самой Еўфрасінні Полацкай. У Беларусі гэта ўжо другая падобная знаходка. Першую пячатку знайшлі таксама ў Полацку ў 2015 годзе.
"Гэта віслая пячатка, такія звычайна да дакументаў таго часу вешалі, калі іх перавязвалі, каб дакументы ніхто не прачытаў", — пракаментаваў сваё адкрыццё вядучы навуковы супрацоўнік Полацкага гістарычнага музея Аляксандр Салаўёў.
На пячатцы з аднаго боку выяўлена Еўфрасіння Александрыйская, якая лічыцца першай беларускай святой, а з другога — выява Хрыста Збавіцеля "Пантакратар".
На падставе гэтага навукоўцы і зрабілі выснову аб прыналежнасці пячаткі.