08:03 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Геадэзічная дуга Струвэ на беларускіх паштоўках

Геадэзічная дуга Струвэ з'явіцца на беларускіх марках

© Фото: Госкомимущество
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Гэта адзіны ў свеце геадэзічны помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, пяць яго пунктаў размешчаны ў Беларусі.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Выпускаецца ў абарачэнне паштовы блок "Геадэзічная дуга Струвэ", паведамілі Sputnik у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйнае гашэнне дзяржаўнага знака паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь адбудзецца сёння ў Ашмянах. У цырымоніі прымуць удзел старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў і намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзіенка.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне 14 верасня 2017 года ўсе жадаючыя змогуць адправіць карэспандэнцыю з названым памятным штэмпелем па адрасе аддзялення паштовай сувязі Ашмяны-3 Гродзенскай вобласці, дзе на працягу дня, пачынаючы з 8 гадзін раніцы, будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень".

Праект Дзяржаўныя знакі паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь — паштовы блок і канверт Першага дня, прысвечаныя Геадэзічнай дузе Струвэ, падрыхтаваны РУП "Белпошта" ў супрацоўніцтве з Дзяржкаммаёмасцю. 

Дизайн почтового блока, выпущенного тиражом 12 тысяч экземпляров, разработан Евгенией Бедоник
© Фото: Госкомимущество
Дызайн паштовага блока, выпушчанага накладам 12 тысяч асобнікаў, распрацаваў Яўген Бедонік

Геадэзічная дуга Струвэ — унікальны помнік навукі і тэхнікі XIX ст., які ствараўся з мэтай вызначэння памеру і формы Зямлі і аб'ядноўвае 10 краін.

Сёння спецыялісты падкрэсліваюць дакладнасць вымярэнняў: нават часовыя змены рэльефу мясцовасці істотна не паўплывалі на розніцу ў дадзеных, вылічаных пры дапамозе Дугі, і інфармацыі, якую дазваляюць атрымаць сучасныя спадарожнікі. Дадзеныя Дугі Струве выкарыстоўваліся навукоўцамі на працягу 130 гадоў. 

Дуга состоит из 265 геодезических пунктов, которые были заложены в период с 1816 по 1855 год, и носит имя своего основателя – известного русского астронома и геодезиста того времени – Василия Струве
© Фото: Госкомимущество
Дуга складаецца з 265 геадэзічных пунктаў, якія былі закладзены ў перыяд з 1816 па 1855 год, і носіць імя свайго заснавальніка – вядомага рускага астранома і геадэзіста таго часу – Васіля Струве

Непасрэдна палявымі даследаваннямі займаўся ваенны геадэзіст генерал Карл Цэнер. Пад яго кіраўніцтвам у геадэзічных работах удзельнічаў Іосіф Хадзько — навуковец, геадэзіст і тапограф, які праводзіў трыангуляцыйныя работы на захадзе Латвіі, у Літве, Гродзенскай і Мінскай губернях.

Из 31 пункта, заложенного на территории Беларуси в XIX веке, современные белорусские геодезисты обнаружили и восстановили 19
© Фото: Госкомимущество
З 31 пункта, закладзеных на тэрыторыі Беларусі ў XIX стагоддзі, сучасныя беларускія геадэзісты знайшлі і аднавілі 19

У 2005 годзе 34 пункты Геадэзічнай дугі Струвэ ўключаны ў Спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, 5 з іх размешчаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

На пункте Дуги Тупишки в агрогородке Гольшаны установлена памятная стела
© Фото: Госкомимущество
На пункце Дугі "Тупішкі" ў аграгарадку Гальшаны ўстаноўлена памятная стэла

Новы паштовы блок сёння будзе перададзены ў дар музею Дугі Струвэ ў аграгарадку Гальшаны. Таксама, у межах мерапрыемстваў, прысвечаных выпуску паштовага блока "Геадэзічная дуга Струвэ", на пункце "Тупішкі", дзе ўсталявана памятная стэла, адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае падзеям, якія звязаны з гэтым месцам.

Тэги:
Геадэзічная дуга Струвэ, Міністэрства сувязі РБ, РУП "Белпошта"
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы