08:35 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Крэўскі замак у музеі архітэктурных мініяцюр

Пачаліся работы па кансервацыі Княжацкай вежы Крэўскага замка

© Photo : Сергей Балай, БелаПАН
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
10830

У красавіку на кансервацыю вежы Крэўскага замку выдаткавана больш за 105 тысяч рублёў.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. У Смаргонскім раёне пачаліся спецыяльныя мерапрыемствы па кансервацыі аб'ектаў Крэўскага замка, паведамілі Sputnik у прэс-службе Гродненскага аблвыканкама.

Каложа ў Гродне
© Sputnik Ася Поплавская

У гэтым годзе распрацаваны і зацверджаны будаўнічы праект па першым пускавым комплексе першай чаргі, згодна з якім будуць праведзены работы па часовай кансервацыі Княжацкай вежы.

Часовае пакрыццё дазволіць выключыць трапленне дажджу і снегу. Паверхню рэшткаў вежы ачысцяць, правядуць біяцыдную апрацоўку і ўмацуюць адмысловым саставам. Княжая вежа ў свой час ўзвышалася над замкавымі сценамі на чатыры паверхі і дасягала 12-13 метраў, цяпер яе вышыня крыху больш за шэсць з паловай метраў.

"Для захавання ўнікальнага помніка сярэднявечнай архітэктуры ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі", распрацаваны архітэктурны праект 1-й і 2-й чаргі кансервацыі з рэстаўрацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці", — расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

У красавіку на кансервацыю вежы Крэўскага замку выдаткавана больш за 105 тысяч рублёў.

"У 2018 годзе плануецца правядзенне работ па другім пускавым комплексе, які прадугледжвае кансервацыю Паўночнай сцены, аднаўленне яе участкаў на вышыню 7 метраў і ўстаноўку пакрыцця з чарапіцы", — рэзюмавалі ў аблвыканкаме.

Тэги:
Кревский замок, реставрация, историко-культурные ценности, Крэва, Гродненская вобласць

Галоўныя тэмы