08:28 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Крэўскі замак у музеі архітэктурных мініяцюр

У Крэўскім замку працягваецца кансервацыя Княжацкай вежы

© Photo : Сергей Балай, БелаПАН
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
7420

Для захавання Крэўскага замка ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" распрацаваны архітэктурны праект кансервацыі з рэстаўрацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

МІНСК, 2 ліс — Sputnik. У Смаргонскім раёне працягваюцца работы па кансервацыі Княжацкай вежы Крэўскага замка, паведамілі Sputnik у прэс-службе Гродненскага аблвыканкама.

"На мінулым тыдні яшчэ да праліўных дажджоў завяршылі апрацоўку вежы адмысловым складам, які прадухіліць з'яўленне грыбкоў і цвілі, не дасць расці моху на сценах і ў швах", — распавёў майстар ААТ "Белрэстаўрацыя" Уладзімір Вайцэховіч.

Кожны дзень на аб'екце працуюць каля дзесяці чалавек. Зараз каманда рабочых пад кіраўніцтвам спецыяліста рыхтуецца да кладкі даху.

"Гэта будзе драўляны дах, апрацаваны вогнеаховай, па-над якой ляжа эластакрон — нешта накшталт палепшанага саставу руберойда", — патлумачыў Уладзімір Вайцэховіч.

Абараняць ад ападкаў Княскую вежу будуць два верхнія паўдахі і ніжні. Агульная плошча своеасаблівага "парасона" ад непагадзі — 450 м², і працы па яго ўсталёўцы плануецца завяршыць да канца лістапада.

Для захавання ўнікальнага помніка сярэднявечнай архітэктуры ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" распрацаваны архітэктурны праект 1-й і 2-й чаргі кансервацыі з рэстаўрацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зараз тут працягваюцца работы згодна з праектам першай чаргі.

По теме

Пачаліся работы па кансервацыі Княжацкай вежы Крэўскага замка
Тэги:
Крэўскі замак, рэстаўрацыя, Гісторыка-культурныя каштоўнасці, Гродненскі аблвыканкам, Гродненская вобласць

Галоўныя тэмы