22:27 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Доктар гістарычных навук Эмануіл Іофэ

Іофэ: ваяваць з мёртвымі абуральна

© Sputnik / Ирина Петрович
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
710

Дэмантаж савецкіх помнікаў у Польшчы выклікае негатыўную рэакцыю ў вучоных гісторыкаў.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Закон, які дазваляе зносіць савецкія помнікі ў Польшчы, выклікае абурэнне, заявіў у МПЦ Sputnik доктар гістарычных навук Эмануіл Іофэ. Паводле яго слоў, пры вызваленні Польшчы ад нацыстаў загінулі 600 тысяч сыноў і дачок савецкага народа.

"Абуральна ваяваць з помнікамі мёртвым вызваліцелям", — заявіў прафесар Іофе.

Вучоны нагадаў, што ў Польшчы таксама падчас Другой сусветнай вайны загінуў найбольшы працэнт яўрэйскага насельніцтва. Агульная лічба знішчаных яўрэяў складае каля 3 мільёнаў чалавек.

"У Беластоцкім ваяводстве ў мястэчку Ядвабна палякі, не чакаючы прыходу нацыстаў, сагналі яўрэяў у хлеў і спалілі. Польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі на каленях прасіў прабачэння ў яўрэйскага народа", — нагадаў беларускі гісторык.

Па яго словах, выклікае здзіўленне абыякавасць грамадства ва Украіне, калі героямі аб'яўляюць Шухевіча і Бандэру. Гэта людзі, чые аднадумцы знішчалі ў гады вайны яўрэяў.

Таксама нядаўна ва Украіне адзначалі юбілей дывізіі "Галічына". Усе гэтыя факты, паводле Эмануіла Іофэ, выклікаюць абурэнне.

У Польшчы 21 кастрычніка ўступіў у сілу закон, згодна з якім можна зносіць савецкія помнікі. Дадзеная норма закране каля 450 манументаў па ўсёй краіне. У тым ліку 230 помнікаў вызваляўшых Польшчу ад нацыстаў Чырвонай арміі.

Разам з тым, дадзеная норма не закране могілак, дзе пахаваны савецкія воіны. На помніках будуць дэмантаваныя серп і молат, але гэта не закране чырвонай зоркі.

Дадзены законапраект ініцыявала верхняя палата польскага парламента.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы