04:38 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў і Ірына Маркава-Шагал

Сваячка Марка Шагала перадала сваю карціну беларускаму пасольству

© Фото: Facebook / Пасольства Беларусі ў Ізраіле
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі (9)
3010

У ходзе сустрэчы І. Маркава-Шагал перадала ў дар пасольству сваю жывапісную працу "Памяці Марка Шагала", створаную да 130-годдзя вялікага майстра.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў сустрэўся са сваячкай выбітнага мастака, ураджэнца Віцебска Марка Шагала Ірынай Маркавай-Шагал, якая пражывае ў Эйлате, паведамілі Sputnik у прэс-службе дыпмісіі.

У ходзе сустрэчы І. Маркава-Шагал перадала ў дар пасольству сваю жывапісную працу "Памяці Марка Шагала", створаную да 130-годдзя вялікага майстра, якая адлюстроўвае асноўныя матывы яго творчасці.

Жывапісная праца Памяці Марка Шагала
Жывапісная праца "Памяці Марка Шагала"

Кіраўнік дыпмісіі падзякаваў мастачцы за карціну і праінфармаваў яе пра шэраг мерапрыемстваў, якія прайшлі ў нашай краіне ў гэтым годзе і былі прысвечаны 130-годдзю са дня нараджэння знакамітага земляка — прадстаўніка мастацкага авангарду ХХ стагоддзя.

Тэмы:
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі (9)

По теме

Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам
Мастацтвазнаўца: Марк Шагал не быў патрэбны Савецкаму Саюзу
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, жывапіс, Марк Шагал, Ізраіль, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы