03:07 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Археалагічныя раскопкі, архіўнае фота

Першая міжнародная археалагічная экспедыцыя прайшла ў Белавежжы

© Фото: Александр Башков
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
9730

Экспедыцыя была накіравана на даследаванне аднаго з курганоподобных насыпаў, які размяшчаўся на тэрыторыі Нацыянальнага парка.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. У лістападзе гэтага года на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" прайшоў другі этап першай сумеснай беларуска-польскай экспедыцыі па вывучэнні археалагічнай спадчыны самага старажытнага ляснога масіва Еўропы, паведамілі Sputnik прэс-службе запаведніка.

Студэнты гістфака на раскопках гарадзішча Кардон
© Фото: Віталь Сідаровіч, асабісты архіў

Экспедыцыя праводзілася ў рамках рэалізацыі даследчага праекта пад назвай "Белавежская пушча — агульная спадчына", пры актыўным удзеле навуковых супрацоўнікаў Нацпарку "Белавежская пушча", Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук.

Другі этап экспедыцыі быў накіраваны на даследаванне аднаго з курганоподобных насыпаў, які размяшчаўся на тэрыторыі Нацыянальнага парка. Вельмі часта на нашай тэрыторыі можна сустрэць такія насыпы, у народзе званыя капцы ці "шведскія могілкі". У большасці выпадкаў гэтыя аб'екты з'яўляюцца курганамі X-XIII стагоддзяў.

"Планавалася, што дадзены насып з'яўляецца курганам. Аднак па выніках раскопак у даследчыкаў з'явілася больш пытанняў, чым было да даследавання. Не выяўлена ніякіх матэрыялаў, якія б датаваліся эпохай сярэднявечча. У той жа час, падчас раскопак было выяўлена 36 крэмневых артэфактаў каменнага веку", — распавялі ў прэс-службе Нацпарка.

У міжнароднай экспедыцыі прымалі ўдзел навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Ткачоў і Святлана Велент-Шчэрбач, супрацоўнікі Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук Дарыюш Краснадэмбскі і Ягада Мізэрка, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" Руслан Кніга.

Мэтай навуковага супрацоўніцтва з'яўляецца даследчая дзейнасць, звязаная з Белавежскай пушчай і накіраваная на вывучэнне яе гісторыі, археалогіі і антрапалогіі.

"У рамках праекта плануецца правядзенне сумесных археалагічных даследаванняў на тэрыторыі беларускай часткі Белавежскай пушчы; правядзенне архіўных, бібліяграфічных і музейных даследаванняў; абмен інфармацыяй і даследчым матэрыялам, які будзе рэалізоўвацца на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах і даследчых паездках", — дадалі ў Нацпарку.

По теме

Навукоўцы знайшлі пячатку Еўфрасінні Полацкай
Крыж часоў Івана Грознага: што яшчэ знайшлі беларускія археолагі
Бронзавую сякеру, якой чатыры тысячы год, знайшлі пад Полацкам
Крыж апалчэнца Расійскай імперыі знайшлі пад Пінскам
Археолагі знайшлі абраз Баркалабаўскай Божай Маці
Археолагі знайшлі арсенал замку часоў Паўночнай вайны
У Мінску прэзентавалі Статут ВКЛ 1588 года за $45 тысяч
Тэги:
археология, Белавежская пушча, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы