Партрэт Шагала с Бэлай Розэнфельд прадалі на Sotheby’s за $28,4 млн

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкМарк Шагал сустрэў будучую жонку Бэлу ў Віцебску, яны закахаліся адзін у аднаго адразу
Марк Шагал сустрэў будучую жонку Бэлу ў Віцебску, яны закахаліся адзін у аднаго адразу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На карціне, назва якой перакладаецца як "Каханкі", намаляваны мастак са сваёй першай музай і жонкай з Віцебску Бэлай Розэнфельд.
МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Карціна Марка Шагала "Les Amoureux" была прададзена на аўкцыёне Sotheby's за $28,4 млн пры стартавым кошце $18 млн, паведамляе "The New York Times".
На карціне, назва якой перакладаецца як "Каханкі", намаляваны мастак са сваёй пешай музай і жонкай з Віцебску Бэлай Розэнфельд. Сям'я, якая выставіла карціну Шагала на аўкцыён, набыла яе адразу пасля завяршэння працы над ёю ў 1928 годзе.
Карціна была набыта праз расійскага прадстаўніка Sotheby's Ірыну Сцяпанаву. Таму можна меркаваць, што пакупнік шагалаўскай карціны паходзіць з Расіі.
Карціна Марка Шагала 1956 года "Le Grand Cirque", на якой намаляваны артысты цырку. Гэтая карціна таксама пераўзышла свой эсцімэйт і замест $15 млн была прададзена пакупніку з Азіі за $16 млн.
Стужка навiн
0