У Мсціслаўле павалілася сцяна 260-гадовага касцёла

© Sputnik / Юлія ХвошчМсціслаўль, архіўнае фота 2015 года
Мсціслаўль, архіўнае фота 2015 года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Актывіст Дзяніс Касцюкевіч у выглядзе відэаблога вядзе хроніку жыцця беларускага горада.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. У Мсціслаўле павалілася сцяна 260-гадовага іезуіцкага касцёла. Аб гэтым у сваім відэаблогу расказаў мінчанін і ураджэнец Мсціслаўля Дзяніс Касцюкевіч.

"Для таго, каб захаваць архітэктурны помнік, патрэбны паперы, а для іх атрымання неабходна заплаціць амаль 300 тысяч рублёў. Калі бачна, што помнік руйнуецца, трэба захоўваць яго зараз. Атрымоўваецца, што ў нас паперка больш важная, чым архітэктурны помнік", — падкрэсліў мужчына ў сваім эмацыйным звароце.

Актывіст ужо доўгі час вядзе відэахроніку сваіх зносінаў з дзяржаўнымі структурамі. Некалькі разоў ён звяртаўся ў Міністэрства культуры з просьбай аб дапамозе — да былога міністра Барыса Святлова і сёлетняга Юрыя Бондара.

Па словах Дзяніса, увесь гэты час ён атрымоўваў "адпіскі аб тым, што мясцовыя ўлады павінны знайсці грошы на рэстаўрацыю гэтага аб'екта". Відавочна, што ні ў міністэрства, ні ў мсціслаўскіх уладаў грошай на рэканструкцыю касцёла не знайшлося.

Стужка навiн
0