13:05 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Абрад Брацкая свечка ў вёсцы Лука на Століншчыне

На Палессі рыхтуюцца да "Брацкай свечкі"

© Фото: Медиа-Полесье
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
9050

У гэтым годзе падчас фестывалю на Століншчыне вырабяць тры свечкі. Арганізатары фестывалю просяць пчаляроў ахвяраваць альбо прадаць за невялікія грошы воск для вырабу свечак у Луке.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Фальклорна-этнаграфічны фестываль "Брацкая свечка" пройдзе ў вёсцы Лука Столінскага раёна з 12 па 14 студзеня, паведамляе "Медыя-Палессе".

Арганізоўваюць яго па благаславенні благачыннага цэркваў Столінскай акругі айца Рыгора.

На некалькі дзён Лука стане цэнтрам маштабнага мерапрыемства, удзельнікамі якога будуць творчыя калектывы Століншчыны, народныя ўмельцы, пчаляры, прыхаджане храмаў Столінскага дабрачыння.

Важнай справай усяго фестывалю стане выраб Брацкай свечкі. З даўніх часоў у вёсцы Лука перад Старым Новым годам мужчыны збіраліся ў адным доме для вырабу вялікай свечкі, якую ахвяруюць у царкву.

"Ахвяруючы на царкву васковыя свечкі, людзі спадзяваліся, што Бог дабраславіць шчодрымі пладамі працу пчаляроў. У наш час жыхары Лукі па-ранейшаму шчыра вераць, што іх ахвяра прынясе дабрабыт усім землякам. Таму і цяпер, як і шмат гадоў таму, лукенцы збіраюцца разам для гэтай важнай справы", — гаворыцца ў артыкуле.

У гэтым годзе падчас фестывалю вырабяць тры свечкі. Арганізатары фестывалю просяць пчаляроў ахвяраваць альбо прадаць за невялікія грошы воск для вырабу свечак у Луке.

Тэги:
Брацкая свечка, Народныя традыцыі, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы