13:04 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
3010

Пачытаць выданне ў хуткім часе зможа любы жадаючы на сайце Нацыянальнай бібліятэкі.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала лічбавую копію першага "Буквара" з каралеўскай бібліятэкі Даніі. У гэтым годзе выданне святкуе 400-гадовы юбілей.

Як паведаміў карэспандэнту Sputnik намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша, першая у свеце кніга пад назвай "Буквар" з'явілася 24 жніўня 1618 года. Зараз яе арыгіналы захоўваюцца толькі ў дзвюх бібліятэках свету — у Лондане і Капенгагене.

Спецыяліст падкрэсліў, што "ў Даніі знаходзіцца не поўны, хаця і вельмі добра захаваны асобнік".

Нацыянальная бібліятэка доўгі час вяла перамовы са сваімі калегамі з Даніі, у выніку чаго і атрымалася зрабіць якасную лічбавую копію выдання.  У бліжэйшы час яго можна будзе ўбачыць і на сайце галоўнай бабліятэкі Беларусі.

"Гэта знакавая кніга, першая для ўсіх нас: з "Буквара" зараз пачынаецца рух у свет ведаў, у свет дарослых. Натуральна, што для мяне самога і для астатніх спецялістаў было вельмі важна вярнуць у грамадскі ужытак тое, што гэта зрабілі нашы продкі", — падкрэсліў спецыяліст.

Тэги:
"Буквар", Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Алесь Суша, Данія, Беларусь

Галоўныя тэмы