07:39 21 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.15
Фарны касцёл Божага Цела ў Нясвіжы, архіўнае фота

Прычына цечы ў крыпце князёў Радзівілаў ліквідавана

© Sputnik /
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
4010

На працягу года ў крыпце плануецца запраектаваць і выканаць дрэнаж.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Прычына цечы ў крыпце князёў Радзівілаў у Нясвіжы ліквідавана, паведамілі ў гісторыка-культурным музеі-зававедніку.

Вада пачала паступаць у падземны радавы магільны склеп князёў Радзівілаў у Нясвіжскім фарным касцёле Божага Цела 7 сакавіка. Тады ж пахавальню зачынілі для турыстаў.

На месца прыбыла камісія, якая выявіла, што вада паступае не праз сцены крыпты, а з-пад падлогі, адбылося затапленне з водаправоднага калодзежа.

"Пасля адпампоўкі вады з калодзежа спецыялісты знайшлі цечу ў засаўкі, якая трэснула. З-за запаўнення калодзежа і парушэння герметычнасці паміж водаправоднай трубой і гільзай вада ўздоўж трубы трапляла пад фундамент і ў пясчаную засыпку падлогі крыпты", — патлумачылі спецыялісты.

Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адпампавалі ваду, замянілі пашкоджаную засаўку і аднаваілі герметычнасць паміж вадаправоднай трубой і гільзай у калодзежы.

На працягу года "Белрэстаўрацыя" і ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Нясвіжскага райвыканкама плануюць запраектаваць і выканаць дрэнаж у крыпце.

Калі крыпта Радзівілаў адкрыецца для турыстаў, пакуль не паведамляецца.

Тэги:
крыпта, пахаванне, Склеп, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", Радзівілы, Нясвіж
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы