На рэстаўрацыю Брэсцкай крэпасці выдаткуюць 1,6 млн долараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоБрэсцкая крэпасць - Галоўны манумент
Брэсцкая крэпасць - Галоўны манумент - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сродкі знайшліся ў бюджэце Саюзнай дзяржавы, заняцца іх асваеннем у крэпасці змогуць толькі пасля правядзення тэндэрных закупак.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. З бюджэта Саюзай дзяржавы на рамонт, рэстаўрацыю, кансервацыю і музеефікацыю мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць" выдаткуюць 96 млн 782,5 тысяч расійскіх рублёў або каля 1,6 млн долараў, піша газета "Вячэрні Брэст".

Атлас крэпасці Брэст-Літоўск: Том 3. Фортавы перыяд (1876-1915) - Sputnik Беларусь
Атлас Брэсцкай крэпасці рассакрэціў ваенныя дакументы 100-гадовай даўніны

Газета праводзіць словы дэрактара мемарыяльнага комплексу Рыгора Бысюка, які называе гэтыя сродкі добрай магчымасцю зрабіць аператыўныя работы, напрыклад, рамонт і кансервацыю руінаў Белага палаца.

Усяго ў праекце 16 мерапрыемстваў, 13 з якіх звязаныя з капітальным рамонтам, рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй і 3 — з музеефікацыяй.

Так, плануецца скончыць рамонт моста праз Мухавец, зрабіць капітальны рамонт мастацка-дэкаратыўнай падсветкі з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій.  

Нажаль, адразу заняцца асваеннем грошай не атрымаецца, таму што неабходна правесці тэндэрныя закупкі з удзелам некаторых суб'ектаў гаспадарання, і не толькі беларускіх.

Комплекс работ запланаваны на 2018 — 2020 гады. Усяго на гэтыя мэты будзе выдаткавана 319 млн 215,7 тысячы расійскіх рублёў. Менавіта такая сума зафіксаваная пастановай Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 2017 года № 49.

Стужка навiн
0