Подпісы супраць "антырэстаўрацыі" цэркваў збіраюць у Беларусі

© Sputnik / Тарас Литвиненко / Перайсці ў медыябанкРаспяцце і свечкі
Распяцце і свечкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падпісанты задаюцца пытаннем: ці не з’яўляецца перабудова праваслаўных храмаў знішчэннем беларускай культуры.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Збор подпісаў супраць змянення аўтэнтычнага архітэктурнага выгляду беларускіх цэркваў распачаўся ў Беларусі.

Праект рэстаўрацыі Гродненскага замка аўтарства Уладзіміра Бачкова - Sputnik Беларусь
Гісторык пра рэстаўрацыю Старога замка: гэта бязглуздзіца ў стылі Бачкова

Падпісантаў заклікаюць выступіць супраць "антырэстаўрацыі" — выкарыстання недапушчальных пры рэстаўрацыі элементаў і методык.

У петыцыі пералічаны аб'екты, якія ўжо пацярпелі ад "антырэстаўрацыі" — Успенскі сабор у Жыровічах, Траецкая царква ў Слоніме, Свята-Геогіеўская ў Валавелі і іншыя. Сабрана ўжо больш за 700 подпісаў.

"Мы выступаем за спыненне знішчэння аўтэнтычнай беларускай архітэктуры і насаджэння чужародных элементаў. Патрабуем правесці расследаванне і патлумачыць, як у прававой дзяржаве беспакарана можа змяняцца аблічча помнікаў рэспубліканскага значэння, хто за гэтым стаіць, ці робіцца гэта з дазволу Мінкультуры, і калі так, на якой падставе такія дазволы былі дадзены", — гаворыцца ў тэксце дакумента.

Петыцыю плануецца накіраваць у Міністэрства культуры і Генеральную пракуратуру Беларусі напрыканцы мая.

Стужка навiн
0