20:47 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Карта ВКЛ

Яшчэ адна дакладная карта ВКЛ з'явілася ў Мінску

© Фото : Национальная библиотека Беларуси
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
5331

Знакамітая Радзівілаўская карта патрапіла ў Беларусь з Нідэрландаў, дзе яна ўпершыню была выдадзена ў XVII стагоддзі.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Факсімільная копія карты Magni Ducatus Lithuanie, et Regionum Adiacentium exacta Descriptio (1648 год) перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Карта з выявай Вялікага Княства Літоўскага і бліжэйшых зямель была дастаўлена ў Беларусь з Каралеўскай нацыянальнай бібліятэкі Нідэрландаў.

Першая дакладная карта беларускіх зямель была створана па замове Мікалая Крыштафа Радзівіла, больш вядомага пад мянушкай Сіротка.

Выканаў геаграфічную працу вядомы галандскі гравёр-картограф амстэрдамскага выдавецкага дома Блау Гесэль Герытс (1581-1632). За мастацкае афармленне адказваў Томаш Макоўскі (1575 — ок. 1630), які працаваў у Нясвіжы.

Упершыню "Вялікае Княства Літоўскае і прылеглыя рэгіёны з іх дакладным апісаннем" у выглядзе карты была выдадзена ў Амстэрдаме Вілемам Янсзонам Блау (1571-1638).

Карта, якая з'явілася ў Мінску, адносіцца да больш позняга выдання 1648 года. Суправаджальная інфармацыя ўверсе карты ідэнтычная першаму выданню, але змяшчае яшчэ імя выдаўца Іагана Блау (Johannes Blaeu, 1596-1673), які быў афіцыйным картографам Галандскай Ост-Індскай кампаніі.

Першая дакладная копія карты ВКЛ была прэзентавана ў Мінску ў верасні мінулага года ў галерэі АРТ-Беларусь. Яна была надрукаваная з чатырох ксілаграфічныя дошчачак.

Усяго на карце пазначана 1039 населеных пунктаў, у тым ліку 544 у ВКЛ, з іх 342 на тэрыторыі Беларусі. Усе надпісы на лацінскай мове, большая частка з іх — гістарычныя дадзеныя, каментары да населеных пунктаў, а маштаб складае 1:1300000.

У свой час гэта была самая папулярная крыніца ведаў пра беларускія землі, якая была ў бібліятэках пры ўсіх еўрапейскіх каралеўскіх дварах.

Тэги:
карта, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы