17:01 18 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.48
  • 100 RUB3.14
Студэнты на раскопках у Брэсце, архіўнае фота

Пад Наваградкам рыхтуюць чарговую археалагічную экспедыцыю

© Фото : Александр Башков
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу моладзь і падлеткаў, якія цікавяцца археалогіяй.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Археалагічная экспедыцыя пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім раёне пройдзе ў гэтым годзе з 13 па 28 ліпеня, паведамілі арганізатары.

Мерапрыемства ўжо паспела стаць традыцыйным — штогод тут арганізуецца валанцёрская група з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў.

Удзельнікам абяцаюць два тыдні ў добрай сяброўскай кампаніі ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця. Як правіла, валанцёры працуюць па 4-6 гадзін на археалагічных раскопках, а ў вольны час ладзяць лекцыі, літаратурныя сустрэчы і экскурсіі.

"Асабліва вітаюцца заяўкі ад моладзі, якая ўдзельнічае ў брацтвах і іншых праваслаўных аб'яднаннях, і ад падлеткаў (ва ўзросце ад 14 гадоў), якія наведвалі нядзельныя школы пры царкоўных прыходах",  — падкрэслілі арганізатары.

Стаць сапраўдным археолагам можна абсалютна бясплатна.

Археалагічныя даследаванні ў гэтых мясцінах вядуцца з 2011 года па ініцыятыве Лаўрышаўскага манастыра. Экспедыцыя працягвае вывучэнне мясцовасці, якое пачалося тут у 1971 годзе.

По теме

Унікальныя славянскія паселішчы знайшлі на Палессі
Топ-5 артэфактаў, знойдзеных археолагамі ў 2017 годзе ў Беларусі
Тэги:
археалагічныя раскопкі, Наваградак
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы