10:04 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Сядзіба-паркавы комплекс Рэйтанаў

У Беларусі з’явілася база дадзеных па драўлянай архітэктуры

CC BY-SA 3.0 / Katsyaryna Sidarenka / Сядзіба-паркавы комплекс Рэйтанаў
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
7520

Дадаць фотаздымкі і апісанне на карту драўлянай спадчыны можа любы жадаючы.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Інфармацыю аб усіх драўляных будынках нашай краіны можна будзе знайсці на адмысловым сайце "Драўляная спадчына Беларусі", які днямі з'явіўся ў сеціве.

Аўтары праекта архітэктар Сяргей Ляпін, дызайнер Аляксей Чаранкевіч і распрацоўшчык Дзяніс Дзянісаў стварылі адмысловую архітэктурную інтэрнэт-платформу разам з Веткаўскім музеем стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава.

Скрыншот з сайта Дрэва.бай
Скрыншот з сайта Дрэва.бай

Дадаць інфармацыю пра пэўны драўляны будынак змогуць жадаючыя з любой кропкі Беларусі. Для гэтага дастаткова будзе зрабіць некалькі фотаздымкаў і невялічкае апісанне. Кожны будынак будзе з'яўляцца на карце Беларусі, размешчанай на галоўнай старонцы сайта. Зараз у спісе  93 аб'екты.

Сайт стане добрым дапаможнікам для тых, хто займаецца даследваннем драўлянай спадчыны, і аматараў архітэктуры.

Знайсці інфармацыю на сайце можна будзе па некалькіх крытэрыях: тыпы будынкаў, час пабудовы і стыль. Пакуль што дадзеныя прадстаўленыя толькі на беларускай мове, але, мяркуючы па навігацыі, з'явяцца версіі на рускай і англійскай мовах.

По теме

Шведскі архітэктар: ідэальны рэстаўрацыйны праект зрабіць немагчыма
Тэги:
карта, архітэктура, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы