Унікальную мадэль самалёта У-2 падораць віцебскаму музею

© Sputnik / Павел ВурМадэль самалёта У-2, выкананая з срэбра
Мадэль самалёта У-2, выкананая з срэбра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мадэль савецкага біплана ў маштабе 1/34 ювелір з Віцебска зрабіў уручную, на працу спатрэбіўся цэлы год.

ВІЦЕБСК, 29 чэр — Sputnik. Копію самалёта У-2 зробленую з срэбра 925-й пробы, ювелір Андрэй Жызнеўскі падорыць Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

На яе выраб Жызнеўскаму спатрэбілася 26,68 грама срэбра, брыльянт і адзін год жыцця.

"У мяне дзядуля і бацька былі лётчыкамі, таму я вырашыў стварыць мадэль самалёта, як памяць аб іх. А У-2 я абраў, паколькі гэта легендарны савецкі біплан, бо ён не толькі быў асноўным навучальным самалётам савецкіх ВПС, але і выконваў баявыя заданні ў часы Вялікай Айчыннай вайны ", — распавёў Sputnik ювелір.

Па словах майстра, канструкцыя самалёта была настолькі ўдалай, што нават калі пілот кідаў кіраванне, ён мог спланіраваць уніз з хуткасцю адзін метр у секунду.

Каб надаць мадэлі своеасаблівы "налёт часу" майстар пацініраваў срэбра. Прычым, рабіў гэта не рэактывамі, а натуральнымі прадуктамі: яйкамі, тварагом і яблыкамі, якія пры закісанні вылучаюць серавадарод.

© Sputnik / Павел ВурЮвелір Андрэй Жызнеўскі
Ювелир Андрей Жизневский - Sputnik Беларусь
Ювелір Андрэй Жызнеўскі

Як адзначыў ювелір, ён спадзяецца, што мадэль спадабаецца жыхарам і гасцям горада.

"Я вырашыў падарыць самалёт Віцебску, паколькі люблю гэты горад і хачу, каб у ім было як мага больш цікавага", — дадаў Жызнеўскі.

Урачыстае ўручэнне мініяцюрнай мадэлі У-2 адбудзецца 3 ліпеня ў 12 гадзін дня ў будынку Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Раней Андрэй Жызнеўскі зрабіў срэбную копію савецкага танка ІС-2, якую падарыў музею ВАВ у Мінску, за што атрымаў ад ўстановы памятны медаль.

Стужка навiн
0