23:28 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Касцяная флейта ўзростам 4,5 тысячы гадоў

Касцяную флейту узростам 4,5 тысячы гадоў знайшлі беларускія археолагі

© Фото : из архива Максима Чернявского
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
9620

Унікальны помнік археалогіі Асавец на поўначы Беларусі ўжо не першы год з'яўляецца пастаўшчыком сенсацыйных знаходак. Які ўнікальны амулет - аднагодак маскі Тутанхамона знайшлі навукоўцы, чытайце ў матэрыяле Sputnik.

У мінулым годзе падчас экспедыцыі ў Бешанковіцкім раёне кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі знайшоў касцяную лыжку, якая датуецца другой паловай ІІІ тысячагоддзя да нашай эры, што супастаўна з эпохай фараона Тутанхамона. Што знайшоў беларускі археолаг сёлета, высвятляў карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Амулет у выглядзе змяі

У гэтым годзе экспедыцыя праходзіць у складаных умовах надвор'я. Пасля дажджоў у нізіне сабралася вялікая колькасць вады, і археолагам даводзіцца ўвесь час яе адпампоўваць з раскопу.

"Другі дзень працуем на тым жа месцы, дзе ў мінулым годзе была знойдзена касцяная лыжка. Праца ідзе на культурным пласце сярэдзіны ІІІ тысячагоддзя да нашай эры", — распавёў Максім Чарняўскі.

У асноўным даследчыкам трапляюцца матэрыялы паўночна-беларускай культуры, усвяцкай культуры і частка прадметаў культуры шнуравай керамікі. Зараз навукоўцы ўжо знаходзяць прадметы індывідуальнага вырабу, такія як фрагмент гузіка з бурштыну і вырабы з косці і крэменю.

"У нас ёсць дзве ўнікальныя знаходкі. Адна з іх — гэта фрагмент падвескі з косці ў выглядзе галавы змеі, якая была арнаментаваная і прышывалася да адзення. Падобную знаходку зрабіў у 80-я гады археолаг Міхась Чарняўскі, толькі тады падвеска была цэлая", — удакладніў археолаг.

Амулет в виде головы ужа, которому 4,5 тысячи лет
© Фото : из архива Максима Чернявского
Кудмень у выглядзе галавы вужа, якому 4,5 тысячы гадоў

Пры гэтым ён адзначыў, што ўнікальнасці знаходцы надае той факт, што яна абрэзана ў раёне месца прышывання. Гэта не першая знаходка з такім рытуальным ламаннем. Усё гэта кажа пра пэўныя татэмныя і анамалістычныя вераванні людзей, якія засялялі гэтую мясцовасць у тую эпоху.

Вучоны асобна звярнуў увагу, што такія падвескі — у першую чаргу не мастацкія вырабы, а культавыя. Падвеска ў выглядзе галавы змяі была накшталт амулета.

"Гэта не гадзюка, гэта вуж. Дадзены факт важны тым, што добрае стаўленне да вужа ў традыцыйнай культуры захавалася аж да нашых часоў. Гэта можа быць элементам нашай рудыментарнай памяці з той эпохі", — лічыць Максім Чарняўскі.

Музыка для першабытных людзей

Сёння на раскопе была знойдзена ў дасканалай захаванасці касцяная флейта, якой таксама 4,5 тысячы гадоў. Яна знаходзіцца ў ідэальным стане і мае тры адтуліны. Зараз археолагі думаюць, як яе бяспечна даставіць у Мінск.

"Цяпер мы разбіраем адзін пласт глыбінёй у 10 сантыметраў, які адносіцца да ІІІ тысячагоддзя да нашай эры. Да канца тыдня паспеем разабраць толькі яго", — адзначыў Максім Чарняўскі.

Подвеска, выполненная из янтаря
© Фото : из архива Максима Чернявского
Падвеска, выкананая з бурштыну

Пры гэтым вучоны дадаў, што падобныя касцяныя флейты ў Беларусі ўжо знаходзілі. Знаходкі таксама былі зробленыя ў Асаўцы. Усяго знайшлі тры цэлыя і фрагменты 4 паламаных музычных інструментаў з косці.

"Адзінкавыя знаходкі вядомыя на Усвятчыне, што на паўночным захадзе Расіі, дзе працуе экспедыцыя Дзяржаўнага Эрмітажа. Таксама адзінкавыя знаходкі вядомыя ў Балтыі. Такая канцэнтрацыя знаходак адзначаецца толькі тут", — канстатаваў беларускі археолаг.

Тэги:
Археалогія, Максім Чарняўскі, Віцебская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы