Крэўская унія была падпісана 633 гады таму

© Flickr / Jakub T. JankiewiczПомнік князю Ягайлу
Помнік князю Ягайлу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Саюз Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага стаў пачаткам існавання адной з самых магутных дзяржаў Еўропы.

Падпісанне аднаго з самых галоўных палітычных дакументаў таго часу — Крэўскай уніі — 14 жніўня 1385 года дапамагло справіцца з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна.

Перадумовы

Кіраваць Вялікім Княствам Літоўскім пасля смерці свайго бацькі Альгерда пачаў Ягайла. Каб пазбавіцца канкурэнцыі ён забіў свайго дзядзьку Кейстута і з-за гэтага не быў прызнаны на прастоле ні Вітаўтам, ні полацкім князем Андрэем Альгердавічам.

Які сёння дзень: 14 жніўня 2023 года - Sputnik Беларусь
Які сёння дзень: 14 жніўня 2023 года

Польскае каралеўства ў гэты час таксама было ў складаным становішчы. Каралеве Ядвізе было 13 гадоў, а да мяжы падыходзілі немцы. Аб'яднанне з ВКЛ бачылася адным з выйсце за складанай сітуацыі.

Умовы

Згодна з пагадненнем Ягайла павінен быў прыняць каталіцтва і хрысціць у яго братоў, родных і усіх паданых, што прытрымліваліся язычніцтва. Акрамя таго, ён заплаціў шмат грошай за адмену шлюбу Ядвігі з Вільгельмам Габсбургам і вызваліў палонных хрысціян-палякаў.

Дзякуючы гэтаму Ягайла атрымаў магчымасць ажаніцца з Ядвігай і стаў каралём Польшчы.

Што далей

У 1386 годзе Ягайла прыняў каталіцтва, ажаніўся з Ядвігай і быў каранаваны пад імя Уладзіслаў II. З гэтага пачалася не толькі гісторыя адной з самых магутных дзяржаў Еўропы, але і каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Яшчэ праз год у каталіцтва было ахрышчана ўсё язычніцкае насельніцтва ВКЛ, а шляхта атрымала дадатковыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва.

Сёння гісторыкі па-рознаму ставяцца да Крэўскай уніі. Адны сцвярджаюць, што яна прывяла да страты незалежнасці ВКЛ, другія — што дазволіла аб'яднаць эканамічны і палітычны патэнцыял дзвюх краін. Так ці інакш, пагадненне стала знакавай падзеяй у беларускай гісторыі.

Стужка навiн
0