https://bel.sputnik.by/20180822/paehma-novaya-zyamlya-yakub-kolas-1037207788.html
Чаму "Новая зямля" лічыцца даведнікам для іншапланецян
Чаму "Новая зямля" лічыцца даведнікам для іншапланецян
Sputnik Беларусь
У гэтым годзе твор, які варта называць нацыянальным эпасам, святкуе 95-годдзе з дня выдання. 22.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-22T11:25+0300
2018-08-22T11:25+0300
2018-08-22T18:37+0300
галоўнае
спадчына
у беларусі
беларусь
якуб колас
алесь суша
нацыянальная бібліятэка беларусі
беларуская літаратура
беларуская літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103031/14/1030311490_0:60:1200:738_1920x0_80_0_0_dc64b2ad406e21299ca8daf15bdec863.jpg
Паэма, якая стала адной з галоўных падзей беларускай літаратуры, нарадзілася ў астрозе. Аб няўдалых кухарскіх спробах дзядзькі Антося ведае амаль што кожны беларускі школьнік, а знакамітыя радкі "Мой родны кут, як ты мне мілы" можа працягнуць любы беларус. Як ствараўся адзін з нацыянальных сімвалаў, разам з карэспандэнтам Sputnik Алесяй Шаршнёвай успамінаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша."Валадарка" як крыніца натхнення"Новую зямлю" Якуб Колас пачынаў пісаць у Мінску і скончыў таксама там. А вось прамежкавых кропак на шляху стварэння за 12 гадоў — менавіта столькі спатрэбілася, каб завяршыць твор — было шмат.Пісаць Канстанцін Міцкевіч пачаў у 1911 годзе, седзячы ў турме за ўдзел у нелегальным з'ездзе настаўнікаў Мінскай губерніі. Яе арганізатары выступалі за агульную сярэднюю адукацыю і выкладанне на беларускай мове, за што і былі арыштаваныя. Пішчалаўскі замак на Нямізе, больш вядомы як Валадарка, стаў месцам натхнення для аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. "Пасля вайны ў сваіх успамінах 1947 года Колас узгадваў, што, седзячы ў астрозе, вельмі сумаваў па сваёй зямлі і ўзгадваў моманты свайго дзяцінства", — паведаміў Аляксандр Суша.За тры гады зняволення свет убачыла вялікая колькасць раздзелаў паэмы, якіх, дарэчы, усяго было трыццаць. Некаторыя адразу ж друкаваліся ў "Нашай Ніве".Лепшая кніга свету і операАўтабіяграфічны твор у 1923 годзе першым надрукавала Беларускае кааперацыйнае выдавецтва "Савецкая Беларусь" — дзяржаўнае і самае буйное на тыя часы."Сам Колас казаў, што падзеі ў паэме адносяцца да 1890-1900-х гадоў, але некаторыя падзеі апісаныя па рэаліях крыху болей позняга часу. У Расіі ў тыя часы праводзілася Сталыпінская рэформа, пісьменнік падкрэсліваў вельмі сур'ёзныя змены ў грамадскім жыцці", — тлумачыць Аляксандр Суша.Праз некаторы час з'яўляецца яшчэ адно выданне — ад Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Кнігу выдавалі часта, а над мастацкім афармленнем працавалі лепшыя творцы тых часоў. Напрыклад, фінскі мастак Алексантэры Ахола-Вало, які зрабіў шмат прац у Беларусі ў 20-я гады ХХ стагоддзя.З цягам часу паэма атрымала і музычнае аздабленне. У 1980 годзе Алесь Петрашкевіч напісаў лібрэта, і з'явілася нацыянальная опера "Новая зямля". У 1982 годзе святкавалася стагоддзе з дня нараджэння Якуба Коласа, і пастаноўку зрабілі ў Вялікім тэатры оперы і балета. Падзея была вельмі значная, таму што оперы на нацыянальную тэматыку ў тыя часы ставіліся рэдка.Энцыклапедыя для іншапланецянПаэма нездарма займае галоўнае месца ў беларускай літаратуры. "Новая зямля" — першы буйны ліра-эпічны твор, напісаны па-беларуску, падкрэслівае Аляксандр Суша.Тагачасныя чытачы адразу ж успрынялі паэму як народную: завучвалі яе на памяць і з лёгкасцю чыталі падчас хатніх гасцёўняў."Ацэнкі паэмы адразу ж пасля выдання былі вельмі высокімі, і не толькі з боку чытачоў і прадстаўнікоў беларускай культуры, але і ад замежных літаратуразнаўцаў", — узгадвае спецыяліст.Рэцэнзенты высока ацанілі мастацкія якасці твора і змястоўны пасыл і ахрысцілі паэму "энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя". Менавіта гэтае параўнанне застаецца адным з самых папулярных і цяпер.Зараз набыць адно з галоўных выданняў усіх беларусаў можна не толькі ў любой краме. Напрыклад, Нацыянальная бібліятэка прадставіла творы беларускага песняра на сваім сайце.У адмысловым віртуальным праекце можна ўбачыць не толькі сканы арыгінальных першых выданняў, але і першыя публікацыі, і шэраг аналітычных тэкстаў, падтрыхтаваных супрацоўнікамі бібліятэкі.
https://bel.sputnik.by/20201103/yakub-kolas-menyu-1036997635.html
https://bel.sputnik.by/20241103/vykhodzts-sontsa--svoy-abkhod-vandroka-z-lrychnym-genem-yakuba-kolasa-1031720990.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103031/14/1030311490_0:22:1200:776_1920x0_80_0_0_8994df06a7c6488f6c8ae92889031bce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
галоўнае, спадчына, у беларусі, беларусь, якуб колас, алесь суша, нацыянальная бібліятэка беларусі, беларуская літаратура, беларуская літаратура
галоўнае, спадчына, у беларусі, беларусь, якуб колас, алесь суша, нацыянальная бібліятэка беларусі, беларуская літаратура, беларуская літаратура
Чаму "Новая зямля" лічыцца даведнікам для іншапланецян
11:25 22.08.2018 (абноўлена: 18:37 22.08.2018) У гэтым годзе твор, які варта называць нацыянальным эпасам, святкуе 95-годдзе з дня выдання.
Паэма, якая стала адной з галоўных падзей беларускай літаратуры, нарадзілася ў астрозе. Аб няўдалых кухарскіх спробах дзядзькі Антося ведае амаль што кожны беларускі школьнік, а знакамітыя радкі "Мой родны кут, як ты мне мілы" можа працягнуць любы беларус.
Як ствараўся адзін з нацыянальных сімвалаў, разам з карэспандэнтам Sputnik Алесяй Шаршнёвай успамінаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
"Валадарка" як крыніца натхнення
"Новую зямлю" Якуб Колас пачынаў пісаць у Мінску і скончыў таксама там. А вось прамежкавых кропак на шляху стварэння за 12 гадоў — менавіта столькі спатрэбілася, каб завяршыць твор — было шмат.
Пісаць Канстанцін Міцкевіч пачаў у 1911 годзе, седзячы ў турме за ўдзел у нелегальным з'ездзе настаўнікаў Мінскай губерніі. Яе арганізатары выступалі за агульную сярэднюю адукацыю і выкладанне на беларускай мове, за што і былі арыштаваныя. Пішчалаўскі замак на Нямізе, больш вядомы як Валадарка, стаў месцам натхнення для аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы.
"Пасля вайны ў сваіх успамінах 1947 года Колас узгадваў, што, седзячы ў астрозе, вельмі сумаваў па сваёй зямлі і ўзгадваў моманты свайго дзяцінства", — паведаміў Аляксандр Суша.
За тры гады зняволення свет убачыла вялікая колькасць раздзелаў паэмы, якіх, дарэчы, усяго было трыццаць. Некаторыя адразу ж друкаваліся ў "Нашай Ніве".
Лепшая кніга свету і опера
Аўтабіяграфічны твор у 1923 годзе першым надрукавала Беларускае кааперацыйнае выдавецтва "Савецкая Беларусь" — дзяржаўнае і самае буйное на тыя часы.
"Сам Колас казаў, што падзеі ў паэме адносяцца да 1890-1900-х гадоў, але некаторыя падзеі апісаныя па рэаліях крыху болей позняга часу. У Расіі ў тыя часы праводзілася Сталыпінская рэформа, пісьменнік падкрэсліваў вельмі сур'ёзныя змены ў грамадскім жыцці", — тлумачыць Аляксандр Суша.
Праз некаторы час з'яўляецца яшчэ адно выданне — ад Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Кнігу выдавалі часта, а над мастацкім афармленнем працавалі лепшыя творцы тых часоў. Напрыклад, фінскі мастак Алексантэры Ахола-Вало, які зрабіў шмат прац у Беларусі ў 20-я гады ХХ стагоддзя.
Натхніла творчасць Коласа і мастака Георгія Паплаўскага. Ён зрабіў цэлы цыкл малюнкаў, за якія на Лейпцыгскай выставе выданне атрымала ўзнагароду як "Лепшая кніга свету".
З цягам часу паэма атрымала і музычнае аздабленне. У 1980 годзе Алесь Петрашкевіч напісаў лібрэта, і з'явілася нацыянальная опера "Новая зямля". У 1982 годзе святкавалася стагоддзе з дня нараджэння Якуба Коласа, і пастаноўку зрабілі ў Вялікім тэатры оперы і балета. Падзея была вельмі значная, таму што оперы на нацыянальную тэматыку ў тыя часы ставіліся рэдка.
Энцыклапедыя для іншапланецян
Паэма нездарма займае галоўнае месца ў беларускай літаратуры. "Новая зямля" — першы буйны ліра-эпічны твор, напісаны па-беларуску, падкрэслівае Аляксандр Суша.
Тагачасныя чытачы адразу ж успрынялі паэму як народную: завучвалі яе на памяць і з лёгкасцю чыталі падчас хатніх гасцёўняў.
"Ацэнкі паэмы адразу ж пасля выдання былі вельмі высокімі, і не толькі з боку чытачоў і прадстаўнікоў беларускай культуры, але і ад замежных літаратуразнаўцаў", — узгадвае спецыяліст.
Рэцэнзенты высока ацанілі мастацкія якасці твора і змястоўны пасыл і ахрысцілі паэму "энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя". Менавіта гэтае параўнанне застаецца адным з самых папулярных і цяпер.
Вядомы пісьменнік і грамадскі дзеяч Алесь Адамовіч у сваёй навуковай працы "Беларускі вершаваны раман" задаў гіпатэтычнае пытаннне: калі б мы нейкім чынам скантактавалі з іншапланецянамі, то якую б найбольш поўную і дакладную інфармацыю ад беларусаў маглі б ім даслаць? "Новую зямлю" Якуба Коласа, бо ў ёй ёсць усё пра нас", — адказаў навуковец на сваё пытанне.
Зараз набыць адно з галоўных выданняў усіх беларусаў можна не толькі ў любой краме. Напрыклад, Нацыянальная бібліятэка прадставіла творы беларускага песняра на сваім сайце.
У адмысловым віртуальным праекце можна ўбачыць не толькі сканы арыгінальных першых выданняў, але і першыя публікацыі, і шэраг аналітычных тэкстаў, падтрыхтаваных супрацоўнікамі бібліятэкі.