https://bel.sputnik.by/20180926/Ryhtuecca-huliganski-padruchnik-ab-belaruskih-mastakah-paryzhskaj-shkoly-1037827064.html
Рыхтуецца "хуліганскі" падручнік аб беларускіх мастаках Парыжскай школы
Рыхтуецца "хуліганскі" падручнік аб беларускіх мастаках Парыжскай школы
Sputnik Беларусь
Стваральнікі заклікаюць чытачоў маляваць у новай кнізе, а таксама насіць яе на галаве, каб навучыцца каралеўскай паходцы. 26.09.2018, Sputnik Беларусь
2018-09-26T13:26+0300
2018-09-26T13:26+0300
2018-09-26T21:39+0300
спадчына
у беларусі
навіны
культура
мастакі парыжскай школы з беларусі
беларусь
мастацтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103381/79/1033817966_0:60:1200:739_1920x0_80_0_0_e2326c37caa4785c3c8c8c92af44caab.jpg
МІНСК, 26 вер — Sputnik. Кніга "Мастацтва Беларусi ХХ стагоддзя. Парыжская школа" пра сусветна вядомых мастакоў-суайчыннікаў рыхтуецца да выдання ў Беларусі. Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў.Стваральнікі запэўнілі, што гэта будзе "хуліганскі" падручнік па гісторыі мастацтва, які падыйдзе для сямейнага карыстання. Чытачы змогуць адначасова гуляць і вывучаць гісторыю жыцця і творчасці знакамітых беларусаў.У ліку беларускіх мастакоў Парыжскай школы — Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Сэм Царфiн, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень. На самых вядомых сусветных аукцыёнах іх карціны прадаюцца коштамі па некалькі мільёнаў долараў.У кнізе будуць прадстаўлены не толькі карціны і ілюстрацыі, але і казкі, вершы, гульні і кароткія біяграфіі ўраджэнцаў Беларусі, якія сталі вядомымі ў Парыжы. Чытаць падручнік можна будзе ад першай да апошняй старонкі і наадварот. Таксама стваральнікі дазволілі чытачам маляваць у сваёй кнізе і нават насіць яе на галаве, каб "навучыцца хадзіць як каралі і каралевы".Над выданнем працавалі зоркі сучаснага беларускага мастацтва — мастацтвазнаўца Сафія Садоўская, мастак Bazinato, арт-менеджары Ірына Лукашэнка і Вольга Мжэльская, мастак і пісьменнік Адам Глобус, музыка і паэт Лявон Вольскi, паэт Андрэй Хадановіч.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103381/79/1033817966_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_6ed0d9b2a994c60cbb823adc4c41c550.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны , культура, мастакі парыжскай школы з беларусі, беларусь, мастацтва
спадчына, у беларусі, навіны , культура, мастакі парыжскай школы з беларусі, беларусь, мастацтва
Рыхтуецца "хуліганскі" падручнік аб беларускіх мастаках Парыжскай школы
13:26 26.09.2018 (абноўлена: 21:39 26.09.2018) Стваральнікі заклікаюць чытачоў маляваць у новай кнізе, а таксама насіць яе на галаве, каб навучыцца каралеўскай паходцы.
МІНСК, 26 вер — Sputnik. Кніга "Мастацтва Беларусi ХХ стагоддзя. Парыжская школа" пра сусветна вядомых мастакоў-суайчыннікаў рыхтуецца да выдання ў Беларусі. Зараз
ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў.
Стваральнікі запэўнілі, што гэта будзе "хуліганскі" падручнік па гісторыі мастацтва, які падыйдзе для сямейнага карыстання. Чытачы змогуць адначасова гуляць і вывучаць гісторыю жыцця і творчасці знакамітых беларусаў.
У ліку беларускіх мастакоў Парыжскай школы — Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Сэм Царфiн, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень. На самых вядомых сусветных аукцыёнах іх карціны прадаюцца коштамі па некалькі мільёнаў долараў.
У кнізе будуць прадстаўлены не толькі карціны і ілюстрацыі, але і казкі, вершы, гульні і кароткія біяграфіі ўраджэнцаў Беларусі, якія сталі вядомымі ў Парыжы. Чытаць падручнік можна будзе ад першай да апошняй старонкі і наадварот. Таксама стваральнікі дазволілі чытачам маляваць у сваёй кнізе і нават насіць яе на галаве, каб "навучыцца хадзіць як каралі і каралевы".
Над выданнем працавалі зоркі сучаснага беларускага мастацтва — мастацтвазнаўца Сафія Садоўская, мастак Bazinato, арт-менеджары Ірына Лукашэнка і Вольга Мжэльская, мастак і пісьменнік Адам Глобус, музыка і паэт Лявон Вольскi, паэт Андрэй Хадановіч.