Слівавы ласунак у падарунак: гатуем беларускія дэсерты

© PexelsСліва ў садзе
Сліва ў садзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як здзівіць гасцей і прыгатаваць салодкія пачастункі са сліў.
На канец верасня прыпадае народнае свята Асяніны, калі людзі ладзяць кірмашы, запрашаюць адно аднаго ў госці, каб пачаставаць стравамі з новага ўраджаю. Асаблівая частка кожнага застолля — дэсерты, над якімі фантазіруе кожная руплівая гаспадынька.
Адзін з варыянтаў — здзівіць гасцей прысмакамі са слівы па старадаўніх беларускіх рэцэптах.
Сыр са сліў
Для прыгатавання гэтага дэсерту лепей выкарыстаць цагляную печ, але самыя ўпартыя могуць скарыстаць духоўку. Слівы трэба абцерці, але не мыць, скласці ў керамічны посуд і паставіць таміцца ў негарачую печ на ноч. Калі слівы спякуцца, сок, што сцёк з іх, сцэджваюць і вараць яго без цукру і мёду, увесь час марудна перамешваючы, каб не прыстаў да дна. Калі варэнне ўжо загусцее, то зліваюць яго ў цёплы гаршчок і астуджаюць. Атрыманы сыр нельга рэзаць на кавалкі як яблычны, а трэба есці с гаршка лыжкай.
Слівы ў цесце
Інгрыдыенты:
  • 20 вялікіх сліў
  • 20 грэцкіх арэхаў або міндалю
  • 250 г алею
  • цукровая пудра з ванілінам
  • 125 г мукі
  • 0,25 л малака
  • 1 яйка
Як гатаваць:
Спачатку трэба выдаліць костачкі са сліў, акуратная разразаючы іх з боку хвосціка. На іх месца змяшчаюцца ядры грэцкага арэха ці міндалю.
Жураўлі і журавіны 2018 - Sputnik Беларусь
Фота
Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках
З мукі, малака і яйка робіцца густое, як на бліны, цеста, у якое апускаецца кожная сліва. У глыбокую патэльню трэба наліць шмат алею і абсмажыць у ім слівы. Гарачыя слівы на талерцы можна пасыпаць зверху цукровай пудрай з ванілінам.
Слівы, сушаныя ў "кашульках"
Змайстраваць кашульку аказваецца можна не толькі ў швейнай майстэрні, а і на ўласнай кухні шляхам абсмажвання пладоў у цесце. Для  гэтай  задачы лепей браць рондаль — каструлю з доўгай ручкай альбо глыбокую патэльню, каб лягчэй было іх трэсці пры абжарцы.
Інгрыдыенты:
  • 400 г сухіх сліў
  • 300 г пшанічнай муку
  • 300 г віна
  • 2-3 ст. лыжкі масла
  • 6 курыных яек
  • жменя салодкага міндалю альбо апельсінавай скуркі
  • 120 г цукру
  • карыца для паху
Як гатаваць:
Заліць слівы кіпенем, накрыць і пакінуць, каб набрынялі. Адцадзіць, выбраць костачкі і на іх месца пакласці па палавінцы міндалю альбо па кавалачку апельсінавай скуркі. Падрумяніць сто пяцьдзесят грамаў сухой мукі ў  масле, дадаць да яе яшчэ столькі ж мукі і тры сталовыя лыжкі цукру і ўліць столькі халоднага віна, каб цеста было густым. Сумесь, якая атрымалася, трэба моцна вымешаць, дадаць пену, узбітую з 6 бялкоў, крыху цукру і асцярожна змяшаць.
Слівы трэба мачаць у гэтай масе і класці ў рондаль альбо на бляху з растопленым кіпячым маслам і смажыць да светларумянага колеру, часта патрэсваючы, каб слівы падсмажыліся аднолькава з усіх бакоў. Перад падачай можна абсыпаць цукрам з карыцай.
Гэтаксама можна смажыць свежыя непераспелыя слівы такога гатунку, ў якіх костачка добра аддзяляецца. Замест  апельсінавай скуркі можна браць цукаты. Смажыць слівы ў кашульках можна і на патэльні.
Стужка навiн
0