Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён

© Sputnik / Виктор ТолочкоХлопчык з крыжом
Хлопчык з крыжом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Што можна знайсці там, дзе пеўня не чуваць, навошта вёску абыходзілі наўкол падчас вайны і адкуль у Беларусі з'явіліся руны і абярэжныя лялечкі?

У першай частцы аповяду пра беларускія абярэгі мы разгледзелі, як бараніліся нашы продкі з дапамогай агню і жалеза, а ў другой даведаліся пра ўласцівасці раслін і будаўнічыя ахвяры. Карэспандэнт Sputnik Анастасія Ваўчок працягвае размову з загадчыкам аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццянай Валодзінай.

Чую звон

Гучны звон спакон веку лічыўся абярэжным – прычым успрымаецца так і ў сённяшнім жыцці.

"Кажуць: дзе чутны звон, там не дзейнічаюць нячысцікі - адным словам, там, дзе чутны гук, які ідзе ад сакральна вылучаных прадметаў або жывёл. Ці наадварот лічылася: там можна здабыць нешта, дзе пеўневага голаса не чутна", - распавядае Таццяна Валодзіна.

© Sputnik / Александр Поготов / Перайсці ў медыябанкЛічыцца, што там, дзе чутны калакольны звон, не дзейнічаюць нячысцікі
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Лічыцца, што там, дзе чутны калакольны звон, не дзейнічаюць нячысцікі

У першую чаргу гэта царкоўныя званы, але ўжываюцца і іншыя металічныя прадметы, з дапамогай якіх можна гучна бразгаць.

"Калі быў паморак на жывёлу, такая пошасць па ўсёй вёсцы, тады хадзілі па крузе, заключалі вёску ў кола і кожны званіў у што мог: бразгаў у вёдры, у косы, адным словам, усё металічнае, што можна было знайсці", - тлумачыць навуковец.

Вось што крыж жыватворчы робіць  

Абярэгі хрысціянскага культу значна пазнейшыя, але на сённяшні дзень яны занялі вельмі важную, фактычна, ледзь не асноўную нішу. Тут у першую чаргу варта ўзгадаць крыж, хоць крыж, адзначае Таццяна Валодзіна, безумоўна, дахрысціянскі сімвал.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДля абароны выкарыстоўваецца ўсемагчымая выява крыжа
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Для абароны выкарыстоўваецца ўсемагчымая выява крыжа

"Але ў сённяшнім жыцці ідзе пераламленне: ён фактычна выцесніў на перыферыю пазахрысціянскія сэнсы, стаўшы сімвалам абароны Царквы – нават не толькі Царквы, веры, ідэяў Хрыста і гэтак далей. І таму выкарыстоўваецца ўсемагчымая выява крыжа, пачаўшы ад пераступання праз дзіця да малявання крэйдай на дзвярах, да пырскання вадой", - распавядае навуковец.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСвечкі робяць з воску, таму лічыцца, што пчаляром можа быць толькі набожны і добры чалавек
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Свечкі робяць з воску, таму лічыцца, што пчаляром можа быць толькі набожны і добры чалавек

Таксама як абярэгі ўжываліся ўсе рэчы, датычныя царквы: абразы, ладанкі, свечкі, хаця свечка – таксама дахрысціянскі сімвал, заўважае Таццяна Валодзіна.

У хаце нават маглі ўзяць качаргу і перакрыжаваць, не кранаючы ёю, таму што гэтая прылада, ва ўяўленні нашых продкаў, была датычная да агню і металу, таму сама па сабе з'яўлялася абярэгам.

Абарончае кола

Акрамя прадметных, навукоўцы вылучаюць яшчэ дзве групы абярэгаў – акцыянальныя і вербальныя, то бок абарона з дапамогай нейкага дзеяння і слова. Вельмі часта яны спалучаюцца паміж сабой, а таксама з прадметнымі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкрапленне святой вадой можна аднесці да акцыянальных абярэгаў
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Акрапленне святой вадой можна аднесці да акцыянальных абярэгаў

"Акрамя махання, біцця, прымітыўных дзеянняў, накіраваных на відавочнае адпуджванне, з сімвалічных гэта перакрыжоўванне і акружэнне. Лічылася, мы гэта ведаем усе, паглядзеўшы Вія, што заключэнне сябе ў магічнае кола, - гэта той жа самы пояс, які мы насілі раней абавязкова, і зараз многія стараюцца насіць, і той жа пярсцёнак, ланцужкі, бранзалецікі, усё, што можа заключаць чалавека ў кола, праводзіць вакол кола, - стварае мяжу для пранікнення ўсяго нядобрага", - тлумачыць Таццяна Валодзіна.

© Sputnik / Альфрэд МікусСтаражытны танец карагод - гэта таксама кола
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Старажытны танец карагод - гэта таксама кола

Калі людзі раней збіраліся на нейкія рытуалы, вельмі часта яны праводзілі мяжу. У час нейкай пошасці, небяспекі, нават нядаўна - у час вайны - абыходзілі вакол вёскі, заключаючы яе ў абарончае кола.

Чур мяне, чур

Амаль кожны перад адказнай падзеяй чуў пажаданне "ні пуху, ні пер'я", а ў нашых продкаў, здаецца, на кожны выпадак жыцця існавалі словы, якія былі прызначаныя для аховы і абароны ад усялякага зла. Чалавечае слова і голас увогуле лічыліся вельмі моцнымі абярэгамі – асабліва калі гэта песня. Тут важнымі былі і рытм, і самі словы, і тое, якія пачуцці ўкладваліся ў выкананне.

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкМалітва - моцны вербальны абярэг
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Малітва - моцны вербальны абярэг

"Можна вылучыць шэраг дахрысціянскіх, напрыклад, "чур мяне", альбо шэраг старых замоваў, накіраваных менавіта на такую абярэжную функцыю і на адпуджванне ворагаў. І, натуральна, малітва", - расказвае Таццяна Валодзіна.

Навуковец падкрэслівае, што калі мы разважаем пра традыцыйную культуру агляднага часу, ХІХ – ХХІ стагоддзя, то на сёння гэта вельмі арганічнае, шчыльнае і нават прыгожае перапляценне хрысціянскіх і дахрысціянскіх элементаў.

Роўная саломіна - добрае здароўе - Sputnik Беларусь
Дай Бог знаць, з кім век векаваць: непрыдуманыя гісторыі

"Калі мы характэрызуем культуру нашых бабуль і прабабуль, калі мы будзем дзяліць гэтыя два складнікі, мы будзем сябе паводзіць, як гарадскія кабінетныя цёці і дзядзі, якія проста слаба ведаюць традыцыю", - адзначае навуковец.

Сёння шчырае чытанне малітвы зусім не будзе адмаўляць таго, што нейкая бабуля ў вёсцы будзе верыць у дамавіка і карыстацца цэлым шэрагам абярэгаў, абсалютна не датычных да царквы. У свядомасці чалавека традыцыі агляднага часу – гэта ўсё адзіны комплекс.

Лялькі і руны – не ўласна беларускія абярэгі

Што датычыцца папулярных на сучасных кірмашах лялечак і абярэжных рун, Таццяна Валодзіна падкрэслівае, што гэта ўсё, хутчэй за ўсё, прыйшло ў Беларусь ад суседніх народаў.

© Sputnik / Анастасия ВолчокРуны зараз вельмі папулярныя на народных святах
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Руны зараз вельмі папулярныя на народных святах

"Руны - усё ж такі гэта рэканструкцыя. Можа быць, яны ў нас былі. Пісьмовых пераканаўчых сведчанняў пра гэта няма. Калі я гэта бачу сярод гарадской моладзі – нармальна. Але калі скарыстоўваць нешта такое ў межах народнага свята – гэта выглядае трошку надуманым, прынесеным", - разважае навуковец.

Зараз амаль ніякі народны кірмаш не абыходзіцца без лялек – з тканіны або саломкі, прычым прадавец часта можа не толькі сказаць, як называецца тая ці іншая лялька, але і распавясці, у якіх абрадах або з якой нагоды яна ўжывалася.

© Sputnik / Вольга КараленкаЛялькі-абярэгі: долю ды суджанага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Лялькі-абярэгі: долю ды суджанага наклікаюць, ад хвароб абараняюць

"Што датычна лялек – я амаль што перакананая, што гэты трэнд прыйшоў да нас з Расіі. Абарончыя лялькі былі, але для малых дзетак. Калі, напрыклад, дзіця плакала, скручаную з анучак ляльку ставілі на акно, каб начніца ўзлезла на яе, а не на дзіця. Але тыя, што нам зараз прапаноўвае рынак – усе гэтыя "Крупенічкі", "Купалачкі" – гэта прыгожа, ёсць шэдэўральныя мастацкія вырабы. Але тое, што ў нас была гэта традыцыя абярэжная - бабулі пра гэта не расказваюць", - распавядае Таццяна Валодзіна.

Традыцыйная беларуская свістулька - Sputnik Беларусь
Абярэгі і цацка для малечы

Навуковец гаворыць, што зараз цалкам рэальна знайсці першыя кніжкі, першыя сайты пра гэтыя лялькі - і гэта будуць расійскія кніжкі і сайты. Па ім можна прасачыць, як з'яўляліся першыя паслядоўнікі, першыя майстэрні, першыя факты продажу.  

"І пайшло далей распаўсюджвацца, і зараз бум – лялькі наша ўсё. Гэта, што называецца, вынайдзеная традыцыя. Але яна ў многім абапіраецца на традыцыйныя формулы, структуры, эстэтычныя нейкія моманты, агульную славянскую міфалогію", - падкрэслівае Таццяна Валодзіна.

© Sputnik / Анастасия ВолчокРамесніца Настасся прадае абярэжныя лялькі
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Рамесніца Настасся прадае абярэжныя лялькі

На яе думку, ніякі піар не прыжывецца там, дзе для его няма глебы, у беларусаў жа глеба ёсць, але на гэтую ўзараную глебу ўпала менавіта такое зерне - выдуманае, прынесенае.

"Яно не зусім чужое, таму што калі б гэта былі іерогліфы, мы б іх не ўспрынялі", - дадае навуковец.

Грэх прыцягвае

Насамрэч абярэгі заўсёды прысутнічаюць вакол нас, нават калі мы іх не заўважаем, не ўспрымаем у гэтай якасці.

"Тое, што ты ідзеш з поясам і крыжыкам і арнаментам на адзенні – гэта ўжо моцны абярэг. Калі ідзеш кудысці і ў цябе ёсць металічные штучкі, ты ведаеш малітву, ты сказаў патрэбныя словы перад дарогай", - пералічае Таццяна Валодзіна.

© Sputnik / Анастасия ВолчокНават калі проста спяваеш, гэта павінна абараніць
Абярэгі нашых продкаў: навошта хрысціць качаргой і які самы страшны праклён - Sputnik Беларусь
Нават калі проста спяваеш, гэта павінна абараніць

Нават калі спяваеш, гэта абароніць. А вось насвістваць не раіцца, бо лічыцца, што свістам клічаш чорта.

На пытанне, што яшчэ можа прыцягнуць да чалавека небяспеку, навуковец адразу адказвае:  "Грэх прыцягвае. Грэшны чалавек".

Саграшыўшы ў пост ці маючы яшчэ нейкі грэх, нават выпіўшы, чалавек патэнцыйна трапляе ў поле розных дрэнных уплываў. Акрамя таго, самае жудаснае, што можа здарыцца з чалавекам – гэта праклён маці.

"Страшэнна прабівае абарону праклён. Асабліва матчын праклён – гэта вельмі небяспечна. Маці ніколі нельга клясці дзіця. Гэта разбурае ўсе знешнія абалонкі", - папярэджвае Таццяна Валодзіна. 

Стужка навiн
0