07:22 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Дом, дзе жыў Уладзімір Караткевіч

У музеі Караткевіча лічаць, што дом пісьменніка зацікавіць турыстаў

© Sputnik / Павел Вур
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Цяпер будынак 1946 года пабудовы знаходзіцца ў нездавальняючым стане і патрабуе тэрміновага рамонту.

ВІЦЕБСК, 25 кас - Sputnik. Калі дом пісьменніка Уладзіміра Караткевіча перададуць Оршы, з яго можна будзе зрабіць цікавы турыстычны аб'ект, распавяла Sputnik дырэктар "Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны" Юлія Камарова.

Па словах дырэктара, многія турыстычныя маршруты ў Оршы праходзяць праз дом, у якім у свой час жыў вядомы беларускі пісьменнік.

"Пакуль ніякай інфармацыі ў супрацоўнікаў Аршанскага музея Караткевіча, які з'яўляецца нашым філіялам, пра тое, што дом класіка збіраюцца перадаць музею, няма", - дадала Камарова.

Адзінае, што супрацоўнікі музея даведаліся ад унучатай пляменніцы пісьменніка, якая нядаўна прадала будынак, - новы ўладальнік не будзе зносіць яго, а збіраецца адрамантаваць - умацаваць сцены і залатаць дах.

Нагадаем, летам бягучага года ў інтэрнэце з'явілася аб'ява аб тым, што ў цэнтры Оршы прадаецца дом, які належаў сям'і Караткевічаў. На будынак адразу знайшлося некалькі пакупнікоў.

У выніку каля двух тыдняў таму дом пісьменніка быў набыты. Па чутках, новым гаспадаром стаў бізнесмен родам з Оршы, які нібыта хоча адрамантаваць будынак і падарыць гораду.

Дом, у якім некаторы час жыў і тварыў Караткевіч, не ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і дзяржавай не ахоўваецца.

Тэги:
Орша, Уладзімір Караткевіч
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы