https://bel.sputnik.by/20181030/Bankukha-ts-baumkukhen-Gatuem-belarusk-vyaselny-prog-1038409678.html
Банкуха ці баумкухен? Гатуем беларускі вясельны пірог
Банкуха ці баумкухен? Гатуем беларускі вясельны пірог
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае пра вясельныя застоллі і вучыць гатаваць незвычайны святочны пірог, для кога спатрэбіцца ажно 60 яек. 30.10.2018, Sputnik Беларусь
2018-10-30T15:58+0300
2018-10-30T15:58+0300
2022-04-14T15:50+0300
спадчына
у беларусі
народныя традыцыі
ларыса мятлеўская
кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103422/27/1034222700_0:0:1200:678_1920x0_80_0_0_f939c78ee459f8ce4f935b61a53be1c1.jpg
Позняя восень – самы ўдалы час спраўляць вяселле. Як казалі ў народзе: "У кастрычніку і хата з дравамі, і мужык з лапцямі". Большая частка гаспадарчых работ ужо скончана, сабраны і спарадкаваны ўраджай збожжавых і гародніны, а гэта значыць, што на вясельным стале будзе багата разнастайных страў.Хто такая банкуха?Да вясельнага застолля рыхтаваліся ўсёй сям’ёй, бо чым больш страў было на вясельным стале, тым больш заможным і сыцейшым павінна было быць жыццё маладых.Пра багатыя вясельныя пачастункі казалі: "Даў банкет на ўвесь свет", "Адным банкетам два вяселлі адправіў".Восенню банкетаваць заўсёды было чым. Са свежай мукі пяклі хлеб, каравай і вясельную слодыч: хрусты, пончыкі, вафлі і іншыя прысмакі. Гатавалі стравы з гародніны, грыбоў, рыбы, дзічыны, хатняй птушкі і свініны. Былі на стале такія абавязковыя малочныя стравы, як сыры і масла. Не абыходзіўся банкет і без гарэлкі, пітнога мёду, піва, кваса.І ўсё ж асабліва клапаціліся пра пасаг, які пачыналі рыхтаваць загадзя. Некаторыя дробязі – стужкі, гузікі, пацеркі і хусткі – набывалі ў вандроўных купцоў-карабейнікаў, а больш значныя рэчы – тканіну, посуд, мэблю – куплялі на кірмашы.Таксама за дачкой давалі цялушку, зямлю і грошы. Пасаг маладой заставаўся адзіным яе багаццем напрацягу ўсяго жыцця, якім толькі яна мела права распараджацца.У некаторых рэгіёнах Беларусі, напрыклад, на Гарадзеншчыне, у пасаг дачцэ давалі спецыяльны пірог – банкуху. Колькасць такіх пірагоў залежала ад колькасці гасцей на вяселлі, бо адна банкуха была разлічана на 10 чалавек.Што азначае слова "банкуха? Яно, па адной з версій, мае нямецкае паходжанне і пераклікаецца з польскім "сэнкач" і літоўскім "шакоціс". Сэнкач – стручковае дрэва, шакоціс – галіністае дрэва, а з нямецкага "банкух" перакладаецца як пірог на дрэве.Інгрыдыенты:Усе гэтыя прадукты маюць сімвалічнае значэнне, якое зычыць маладым дабрабыт, сытае, шчаслівае і салодкае жыццё. А яйкі ў вясельным абрадзе беларусаў заўсёды сімвалізавалі пладавітасць. Так, вядомы звычай, калі свякроў на пачатку вяселля падносіла нявестцы пышную яечню з пажаданнем маладой пары ў будучым мець багата дзяцей.Як гатаваць:Выпяканне банкухі — справа працаёмкая і марудная. Выпякаюць адзін пірог два, а то і тры чалавекі напрацягу шасці гадзін пры дапамозе адмысловага верацяна, вытачанага з дубовага дрэва, і печы.Для гэтага распальваюць агонь у печы і ставяць перад ім верацяно, каб яно нагрэлася. Праз некаторы час здымаюць з яго драўляны конус і абвязваюць прамасленай паперай, каб пірог можна было лёгка зняць з асновы.Пасля гэтага конус замацоўваюць на металічным стрыжні, а на яго лыжкай пачынаюць ліць невялікімі порцыямі цеста. Верацяно трэба ўвесь час павольна круціць, сочачы каб кожны слой пірага добра прапякаўся.Каб агонь не згас, трэці чалавек час ад часу падкідваў бярозавыя дробы, якія добра ўтрымліваюць тэмпературу і звычайна выкарыстоўваюцца пры выпечцы хлеба і пірагоў.Зразумела, што напярэдадні вяселля гэтай справай ніхто не займаўся. Выпякаць банкуху пачыналі пасля заручынаў, калі была вядомая пэўная колькасць гасцей. Рабіць страву можна было загадзя, таму што пірог не чарсцвее і не псуецца напрацягу шасці месяцаў.Спекчы банкуху ва ўмовах гарадской кватэры практычна немагчыма, таму можна спекчы вафлі па старадаўнім рэцэпце.Вафлі цудоўныяІнгрыдыенты:Як гатаваць:Узяць яек столькі, колькі лыжак смятаны, і столькі ж лыжак мукі. Жаўткі моцна ўзбіць з лыжкай дробнага цукру і смятанай, дадаць муку, моцна ўзбіць, асцярожна змяшаць з пенай ад бялкоў. Моцна нагрэць форму, змазаць растопленым маслам і пячы да залацістага колеру.
https://bel.sputnik.by/20181010/Sup-z-kradzenykh-kurey--zhankh-u-sukentsy-yak-spralyal-vyaselle-na-Belarus-1038071322.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103422/27/1034222700_0:0:1200:753_1920x0_80_0_0_73357e92943a068c9164b3a0035a2f61.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, народныя традыцыі, ларыса мятлеўская, кухня
спадчына, у беларусі, народныя традыцыі, ларыса мятлеўская, кухня
Банкуха ці баумкухен? Гатуем беларускі вясельны пірог
15:58 30.10.2018 (абноўлена: 15:50 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская расказвае пра вясельныя застоллі і вучыць гатаваць незвычайны святочны пірог, для кога спатрэбіцца ажно 60 яек.
Позняя восень – самы ўдалы час спраўляць вяселле. Як казалі ў народзе: "У кастрычніку і хата з дравамі, і мужык з лапцямі". Большая частка гаспадарчых работ ужо скончана, сабраны і спарадкаваны ўраджай збожжавых і гародніны, а гэта значыць, што на вясельным стале будзе багата разнастайных страў.

10 кастрычніка 2018, 12:56
Да вясельнага застолля рыхтаваліся ўсёй сям’ёй, бо чым больш страў было на вясельным стале, тым больш заможным і сыцейшым павінна было быць жыццё маладых.
Пра багатыя вясельныя пачастункі казалі: "Даў банкет на ўвесь свет", "Адным банкетам два вяселлі адправіў".
Восенню банкетаваць заўсёды было чым. Са свежай мукі пяклі хлеб, каравай і вясельную слодыч: хрусты, пончыкі, вафлі і іншыя прысмакі. Гатавалі стравы з гародніны, грыбоў, рыбы, дзічыны, хатняй птушкі і свініны. Былі на стале такія абавязковыя малочныя стравы, як сыры і масла. Не абыходзіўся банкет і без гарэлкі, пітнога мёду, піва, кваса.
І ўсё ж асабліва клапаціліся пра пасаг, які пачыналі рыхтаваць загадзя. Некаторыя дробязі – стужкі, гузікі, пацеркі і хусткі – набывалі ў вандроўных купцоў-карабейнікаў, а больш значныя рэчы – тканіну, посуд, мэблю – куплялі на кірмашы.
Таксама за дачкой давалі цялушку, зямлю і грошы. Пасаг маладой заставаўся адзіным яе багаццем напрацягу ўсяго жыцця, якім толькі яна мела права распараджацца.
У некаторых рэгіёнах Беларусі, напрыклад, на Гарадзеншчыне, у пасаг дачцэ давалі спецыяльны пірог – банкуху. Колькасць такіх пірагоў залежала ад колькасці гасцей на вяселлі, бо адна банкуха была разлічана на 10 чалавек.
Што азначае слова "банкуха? Яно, па адной з версій, мае нямецкае паходжанне і пераклікаецца з польскім "сэнкач" і літоўскім "шакоціс". Сэнкач – стручковае дрэва, шакоціс – галіністае дрэва, а з нямецкага "банкух" перакладаецца як пірог на дрэве.
- 60 яек
- 1,2 кг масла
- 1 кг смятаны
- 1 кг цукру
- 2,5 кг мукі
Усе гэтыя прадукты маюць сімвалічнае значэнне, якое зычыць маладым дабрабыт, сытае, шчаслівае і салодкае жыццё. А яйкі ў вясельным абрадзе беларусаў заўсёды сімвалізавалі пладавітасць. Так, вядомы звычай, калі свякроў на пачатку вяселля падносіла нявестцы пышную яечню з пажаданнем маладой пары ў будучым мець багата дзяцей.
Выпяканне банкухі — справа працаёмкая і марудная. Выпякаюць адзін пірог два, а то і тры чалавекі напрацягу шасці гадзін пры дапамозе адмысловага верацяна, вытачанага з дубовага дрэва, і печы.
Для гэтага распальваюць агонь у печы і ставяць перад ім верацяно, каб яно нагрэлася. Праз некаторы час здымаюць з яго драўляны конус і абвязваюць прамасленай паперай, каб пірог можна было лёгка зняць з асновы.
Пасля гэтага конус замацоўваюць на металічным стрыжні, а на яго лыжкай пачынаюць ліць невялікімі порцыямі цеста. Верацяно трэба ўвесь час павольна круціць, сочачы каб кожны слой пірага добра прапякаўся.
Каб агонь не згас, трэці чалавек час ад часу падкідваў бярозавыя дробы, якія добра ўтрымліваюць тэмпературу і звычайна выкарыстоўваюцца пры выпечцы хлеба і пірагоў.
Зразумела, што напярэдадні вяселля гэтай справай ніхто не займаўся. Выпякаць банкуху пачыналі пасля заручынаў, калі была вядомая пэўная колькасць гасцей. Рабіць страву можна было загадзя, таму што пірог не чарсцвее і не псуецца напрацягу шасці месяцаў.
Спекчы банкуху ва ўмовах гарадской кватэры практычна немагчыма, таму можна спекчы вафлі па старадаўнім рэцэпце.
- 8 яек
- 8 ст лыжак смятаны
- 8 ст лыжак мукі
- 2 ст лыжкі цукру
- 1 ст лыжка масла
Узяць яек столькі, колькі лыжак смятаны, і столькі ж лыжак мукі. Жаўткі моцна ўзбіць з лыжкай дробнага цукру і смятанай, дадаць муку, моцна ўзбіць, асцярожна змяшаць з пенай ад бялкоў. Моцна нагрэць форму, змазаць растопленым маслам і пячы да залацістага колеру.