Варажба на Каляды: чорт у люстэрку і акрайчык пад падушкай

© Sputnik / Виктор ТолочкоВаражба на Каляды: чорт у люстэрку и акрайчык пад падушкай
Варажба на Каляды: чорт у люстэрку и акрайчык пад падушкай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навошта дзяўчыны бегалі з мужчынскімі штанамі вакол сяла і ў калядную ноч абдымалі плот, даведаўся Sputnik.

Час перад Новым годам лічыцца магічным, нашы продкі верылі, што менавіта ў гэтыя дні можна даведацца пра свой лёс. Варажылі маладыя дзяўчыны, якія хацелі даведацца, калі яны пойдуць замуж і як будзе выглядаць жаніх. Варажылі і сталыя жанчыны, якія клапаціліся пра дабрабыт у сям'і і дзяцей. Нават хлопцы часам спрабавалі высветліць, што ў іх будзе за нявеста.

Пра тое, як беларусы варажылі перад Калядамі, Sputnik распавяла этнолаг, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Кухаронак.

Свой лёс можна падслухаць

Па словах навукоўца, у аснове шматлікіх вядомых нам спосабаў варажбы палягае вера ў тое, што пры выкананні пэўных умоў - выбару часу і месца, выкарыстання спецыяльных прадметаў -  чалавек можа атрымаць знакі, у якіх "зашыфраваны"  яго будучы лёс, і  правільна іх вытлумачыць. 

Каза - цэнтральны персанаж на святочным вечары - Sputnik Беларусь
Як зрабіць калядную маску: кажухі навыварат і сапраўдныя рогі

Беларускія варожбы на Каляды і Новы год крыху адрозніваюцца ў залежнасці ад мясцовасці, але па ўсёй тэрыторыі Беларусі лёгка вылучыць асноўныя спосабы, якімі нашы продкі спрабавалі даведацца пра свій лёс. Іх карані палягаюць глыбока ў калектыўнай свядомасці і маюць шмат агульнаславянскіх паралеляў.

Так, амаль паўсюль у Беларусі сустракаецца варажба, якая ўключае падслухоўванне пад вокнамі. Дзяўчына ідзе да чужой хаты і хаваецца каля яе пад акном. Калі яна пачуе, што гаспадар скажа "ідзі" – значыць, яна хутка пойдзе замуж. Калі ж у доме нехта скажа "сідзі" або "сядай" – значыць, яшчэ доўга сядзець ёй у дзеўках.

Сабака падкажа, хто першы абярэцца шлюбам

Дамашнія жывёлы таксама часта выконвалі ролю ў прадказанні будучыні. Так, часта варажылі з дапамогай сабакі: дзяўчыны прыносілі аладкі і клалі перад ім. Чыю аладку сабака з'еў першай, тая першая і абярэцца шлюбам. Калі ж сабака зусім не хацеў есці чыюсьці аладку, або не даеў яе, у той дзяўчыны не будзе шчасця; некаторыя нават верылі, што яна памрэ маладой.

Па тым, дзе брэша сабака, вызначалі, адкуль прыедуць сваты. Для гэтага трэба было, узяўшы першы блін, які спячэ маці, выйсці з хаты і з'есці яго, прыслухоўваючыся. Калі ж ні водная сабака не забрахала ў гэты момант, вяселле будзе яшчэ не скора.

Яшчэ аднім "прадказальнікам" лёсу быў певень або курыца. У пакоі ставілі ваду, люстэрка і насыпалі жыта. Ад таго, да чаго раней падыдзе птушка, залежыла, які ў дзяўчыны будзе жаніх. 

Акрамя таго, дзяўчыны хадзілі разам у хлеў, дзе лавілі авечак: тая, якая схопіць барашка, хутка пойдзе замуж.

Калі і дзе лепей варажыць

Лепшым для варажбы часам лічыўся вечар як мяжа дня і ночы, а таксама поўнач. Глыбокай ноччу толькі самыя смелыя дзяўчынкі адважваліся варажыць, таму што лічылася - у гэты час сам чорт можа завітаць да тых, хто, напрыклад, доўга глядзіць у люстэрка, каб убачыць у ім свайго нарачонага. 

Часцей за ўсё варажылі не дома: для гэтага зачыняліся ў бані, ішлі ў хлеў або на гумно, выходзілі на скрыжаванне дарог або варажылі проста ў двары. На скрыжаванні дзяўчыны, набраўшы ў рот каляднай куцці, пыталіся ў першага сустрэчнага мужчыны, як яго зваць, і верылі, што такое ж імя будзе ў іх нарачонага. Таксама дзяўчаты абдымалі плот і лічылі колькасць дошак: калі яна цотная, гэта прадвяшчае хуткае вяселле. Замужнія жанчыны такім жа чынам вызначалі, колькі ў іх будзе дзяцей.

Яшчэ аднім папулярным спосабам даведацца, які будзе муж, быў скласці ў адзін капялюш або міску розныя прадметы: кальцо, хлеб, ляльку, чарку, шчотку і іншае. Па тым, які трапіцца ў руку першым, вызначалі, что чакае ў будучыні. Калі гэта быў хлеб, жыццё ў шлюбе будзе заможным, калі пярсцёнак – хутка прыедуць сваты, калі чарка – муж будзе п'яніца, і гэтак далей.

Нават калі клаліся спаць, спадзяваліся, што ў сне змогуць убачыць нарачонага.

Дарэчы, хлопцы таксама імкнуліся ўбачыць у сне сваю нявесту: для гэтага трэба было ўцягнуць падушку ў якой-небудзь дзяўчыны з хаты і легчы на ёй спаць. Але "крадзяжы" здзяйснялі не толькі хлопцы. Так, лічылася, што калі незаўважліва ўзяць палатняныя штаны ў хазяйкі, у якой у сям'і адны хлопцы, і  абысці з імі тры разы вакол сяла, усе юнакі ў гэтым сяле закахаюцца ў дзяўчыну, якая гэта зробіць.

Чаму нельга доўга глядзець у люстэрка

Найбольш страшнай і небяспечнай лічылася варажба з люстэркам.  Роўна апоўначы дзяўчыны глядзелі ў люстэрка – другое ставілі ззаду – і ў атрымаўшымся калідоры спрабавалі ўбачыць нарачонага. Як толькі ён з'явіўся, трэба было хуценька люстэрка закрыць, таму што верылі – калі гэтага не зробіш, нячысты можа задушыць.

Часам люстэрка замянялі кадкай з вадой, а яшчэ лілі воск і спрабавалі разгледзець у пляме, якая атрымалася, твар будучага жаніха. 

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0