https://bel.sputnik.by/20190110/U-Kalozhy-vechnyya-tolk-Bog--ramont-yak-zmyansya-khram-paslya-adnalennya-1039525471.html
"У Каложы вечныя толькі Бог і рамонт": як змяніўся храм пасля аднаўлення
"У Каложы вечныя толькі Бог і рамонт": як змяніўся храм пасля аднаўлення
Sputnik Беларусь
Зусім хутка тут пачнуць вывучаць, як закансерваваць каменную сцяну, што захавалася, і ці можна правесці ацяпленне ў старажытны храм. 10.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-10T17:55+0300
2019-01-10T17:55+0300
2019-01-10T17:20+0300
у беларусі
спадчына
рэпартаж
галоўнае
гродна
каложская царква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103952/56/1039525616_0:0:1201:678_1920x0_80_0_0_b5fce7f4a5721ecbb066f7f09e0ed3ad.jpg
ГРОДНА, 10 сту - Sputnik, Іна Грышук. Маштабныя работы па абнаўленні ўнутранага ўбрання ў адным з самых старажытных праваслаўных храмаў Беларусі - Каложскай царкве - завяршыліся ў Гродне. Цяпер сотні турыстаў і гараджан кожны дзень прыходзяць у святыню, каб паглядзець, як выглядае царква знутры.Стала больш светла і прасторнаПрацы ўнутры храма пачаліся на пачатку мінулага года. Будаўнікі абшылі знутры і абтынкавалі драўляную сцяну, цалкам замянілі столь храма, падлогу ў алтарнай частцы, перарабілі балкон для хору над уваходам і драўляную галерэю пад столлю ўздоўж аўтэнтычнай каменнай сцяны. Новая сцяна і столь выкананы ў светлых танах, балкон і галерэя - з цёмнага дубу. У тым жа колеры выкананая і размешчаная пад балконам царкоўная крама."Храм стаў больш светлы і прасторны, палепшылася акустыка. Станоўчыя змены заўважылі не толькі прадстаўнікі духавенства, але і парафіяне, і гіды, якія рэгулярна прыводзяць сюды групы турыстаў", - распавёў іерэй Барыса-Глебскай Каложскай царквы айцец Ігар Данільчык.Падчас рамонту Каложская царква ні на адзін дзень не зачынялася. Тут праходзілі набажэнствы, сюды маглі вольна прыходзіць турысты і вернікі розных канфесій. Пакуль працавалі будаўнікі, паўднёвая сцяна была схаваная за драўляным шчытом. Зараз тут стаяць абразы, асобнае месца займае стэнд з фотаздымкамі, якія паказваюць, як праходзіў рамонт унутры і звонку храма.Новую сцяну патынкавалі і пафарбавалі ў светлы колер
Пацягнуліся паломнікі і гараджане"Цяпер можна казаць, што Каложа, адна з галоўных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, выглядае годна і звонку, і ўнутры", - дадаў айцец Ігар.Паводле яго слоў, бліжэй да заканчэння рамонту да Каложы павысілася цікавасць з боку простых гараджан, турыстаў, у тым ліку і бязвізавых. Людзі сталі больш актыўна прыходзіць, каб паглядзець, як змянілася царква. Больш актыўна сталі прыязджаць і пілігрымы з розных куткоў Беларусі.Самая вядомая святыня, да якой прыязджаюць памаліцца і папрасіць аб дапамозе, - гэта спіс з абраза Каложскай Божай Маці. Арыгінал абраза, які вядомы з XVII стагоддзя, быў беззваротна згублены падчас эвакуацыі ў 1915 годзе. Абраз вывезлі на Усход, але ён недзе згубіўся з-за рэвалюцыі.Цяперашні спіс выкананы па фатаграфіях, лічыцца цудадзейным, ён абвешаны шматлікімі дараваннямі, якія людзі пакідаюць у знак выканання сваіх просьбаў. Вернікі просяць дапамогі ў вырашэнні сямейных праблем, аб дараванні дзяцей і аздараўленні.Яшчэ не ўсёРаботы па абнаўленні і захаванні храма не скончаны. У храме жартуюць, што вечнымі ў Каложы застаюцца толькі дзве рэчы - гэта Гасподзь Бог і рамонт. Прыкладна праз месяц тут абсталююць археалагічнае акно, праз якое наведвальнікі змогуць убачыць фрагменты старога падмурка і адной з чатырох разбураных старажытных калон храма.У светлых танах выканана і новая драўляная столь, а балкон для пеўчых і царкоўная лаўка - з цёмнага дуба
Для гэтага ўнутры зробяць падсвятленне, а частку падлогі выканаюць з трывалага шкла.Наступным этапам стане кансервацыя каменнай сцяны, якая захавалася. Таксама пачаліся навуковыя даследаванні па вывучэнні тэмпературнага рэжыму і вільготнасці ўнутры храма, пасля якіх стане зразумела, ці магчыма ў Каложу правесці ацяпленне. Усе работы вядуцца пад кантролем Міністэрства культуры Беларусі.Працы ўнутры царквы сталі другім этапам маштабнага капрамонту. Напрыканцы студзеня мінулага года Каложы цалкам замянілі гнілую драўляную сцяну, якая знаходзілася ў аварыйным стане і магла абрынуцца, а таксама ўсталявалі новыя ўваходныя дзверы.Каложская царква ў Гродне была пабудавана ў канцы XII стагоддзя. У сярэдзіне і канцы XIX стагоддзя частка заходняй і ўся паўднёвая сцены разбурыліся, таму што схіл гары абваліўся.Каложа лічыцца адным з самых старых дзеючых храмаў краіны, ахоўваецца дзяржавай як помнік архітэктуры нулявой (самай вышэйшай) катэгорыі. У 2004 годзе храм быў уключаны ў лік кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103952/56/1039525616_0:0:1201:754_1920x0_80_0_0_122dafba1a342bb5a7eaa26fbc5e8db0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, спадчына, рэпартаж, галоўнае, гродна, каложская царква
у беларусі, спадчына, рэпартаж, галоўнае, гродна, каложская царква
"У Каложы вечныя толькі Бог і рамонт": як змяніўся храм пасля аднаўлення
Зусім хутка тут пачнуць вывучаць, як закансерваваць каменную сцяну, што захавалася, і ці можна правесці ацяпленне ў старажытны храм.
ГРОДНА, 10 сту - Sputnik, Іна Грышук. Маштабныя работы па абнаўленні ўнутранага ўбрання ў адным з самых старажытных праваслаўных храмаў Беларусі - Каложскай царкве - завяршыліся ў Гродне. Цяпер сотні турыстаў і гараджан кожны дзень прыходзяць у святыню, каб паглядзець, як выглядае царква знутры.
Стала больш светла і прасторна
Працы ўнутры храма пачаліся на пачатку мінулага года. Будаўнікі абшылі знутры і абтынкавалі драўляную сцяну, цалкам замянілі столь храма, падлогу ў алтарнай частцы, перарабілі балкон для хору над уваходам і драўляную галерэю пад столлю ўздоўж аўтэнтычнай каменнай сцяны. Новая сцяна і столь выкананы ў светлых танах, балкон і галерэя - з цёмнага дубу. У тым жа колеры выкананая і размешчаная пад балконам царкоўная крама.
"Храм стаў больш светлы і прасторны, палепшылася акустыка. Станоўчыя змены заўважылі не толькі прадстаўнікі духавенства, але і парафіяне, і гіды, якія рэгулярна прыводзяць сюды групы турыстаў", - распавёў іерэй Барыса-Глебскай Каложскай царквы айцец Ігар Данільчык.
Падчас рамонту Каложская царква ні на адзін дзень не зачынялася. Тут праходзілі набажэнствы, сюды маглі вольна прыходзіць турысты і вернікі розных канфесій. Пакуль працавалі будаўнікі, паўднёвая сцяна была схаваная за драўляным шчытом. Зараз тут стаяць абразы, асобнае месца займае стэнд з фотаздымкамі, якія паказваюць, як праходзіў рамонт унутры і звонку храма.
Новую сцяну патынкавалі і пафарбавалі ў светлы колер
Пацягнуліся паломнікі і гараджане
"Цяпер можна казаць, што Каложа, адна з галоўных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, выглядае годна і звонку, і ўнутры", - дадаў айцец Ігар.
Паводле яго слоў, бліжэй да заканчэння рамонту да Каложы павысілася цікавасць з боку простых гараджан, турыстаў, у тым ліку і бязвізавых. Людзі сталі больш актыўна прыходзіць, каб паглядзець, як змянілася царква. Больш актыўна сталі прыязджаць і пілігрымы з розных куткоў Беларусі.
Самая вядомая святыня, да якой прыязджаюць памаліцца і папрасіць аб дапамозе, - гэта спіс з абраза Каложскай Божай Маці. Арыгінал абраза, які вядомы з XVII стагоддзя, быў беззваротна згублены падчас эвакуацыі ў 1915 годзе. Абраз вывезлі на Усход, але ён недзе згубіўся з-за рэвалюцыі.
Цяперашні спіс выкананы па фатаграфіях, лічыцца цудадзейным, ён абвешаны шматлікімі дараваннямі, якія людзі пакідаюць у знак выканання сваіх просьбаў. Вернікі просяць дапамогі ў вырашэнні сямейных праблем, аб дараванні дзяцей і аздараўленні.
Работы па абнаўленні і захаванні храма не скончаны. У храме жартуюць, што вечнымі ў Каложы застаюцца толькі дзве рэчы - гэта Гасподзь Бог і рамонт. Прыкладна праз месяц тут абсталююць археалагічнае акно, праз якое наведвальнікі змогуць убачыць фрагменты старога падмурка і адной з чатырох разбураных старажытных калон храма.
У светлых танах выканана і новая драўляная столь, а балкон для пеўчых і царкоўная лаўка - з цёмнага дуба
Для гэтага ўнутры зробяць падсвятленне, а частку падлогі выканаюць з трывалага шкла.
Наступным этапам стане кансервацыя каменнай сцяны, якая захавалася. Таксама пачаліся навуковыя даследаванні па вывучэнні тэмпературнага рэжыму і вільготнасці ўнутры храма, пасля якіх стане зразумела, ці магчыма ў Каложу правесці ацяпленне. Усе работы вядуцца пад кантролем Міністэрства культуры Беларусі.
Працы ўнутры царквы сталі другім этапам маштабнага капрамонту. Напрыканцы студзеня мінулага года Каложы цалкам замянілі гнілую драўляную сцяну, якая знаходзілася ў аварыйным стане і магла абрынуцца, а таксама ўсталявалі новыя ўваходныя дзверы.
Каложская царква ў Гродне была пабудавана ў канцы XII стагоддзя. У сярэдзіне і канцы XIX стагоддзя частка заходняй і ўся паўднёвая сцены разбурыліся, таму што схіл гары абваліўся.
Каложа лічыцца адным з самых старых дзеючых храмаў краіны, ахоўваецца дзяржавай як помнік архітэктуры нулявой (самай вышэйшай) катэгорыі. У 2004 годзе храм быў уключаны ў лік кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.