Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу

© Sputnik / Альфрэд МікусУ Строчыцах адзначылі Камаедзіцу
У Строчыцах адзначылі Камаедзіцу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі мядзведзь прачнуўся, пачалася сапраўдная вясна: у Музеі народнай архітэктуры і побыту ўзнавілі старажытны абрад.

Свята ўшанавання мядзведзя - Камаедзіца - адзначаецца 6 красавіка. Яно надыходзіць неўзабаве пасля вясновага раўнадзенства. Менавіта ў гэты дзень, па язычніцкіх вераваннях, бог-грамоўнік Пярун запальвае сонечны агонь, патушаны на зіму нячыстай сілай.

© Sputnik / Альфрэд МікусКамаедзіца адзначаецца ў Беларусі 6 красавіка
Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу - Sputnik Беларусь
Камаедзіца адзначаецца ў Беларусі 6 красавіка

У славянскім фальклоры існуе шмат паданняў пра паходжанне мядзведзя. Распавядаюць навад, што ён калісьці быў чалавекам, але за крадзёж мёда чараўнік ператварыў яго ў звера. Часам мядзведзь атаясамліваўся з самім богам-грамоўнікам, які трымае нябесныя вуллі-хмары, а потым разбівае іх маланкай і з'ядае мёд, частка якога ў выглядзе дажджу праліваецца і на зямлю. 

© Sputnik / Альфрэд МікусІснуе паданне, што калісьці мядзведзь быў чалавекам, але за крадзёж мёда чараўнік ператварыў яго ў звера
Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу - Sputnik Беларусь
Існуе паданне, што калісьці мядзведзь быў чалавекам, але за крадзёж мёда чараўнік ператварыў яго ў звера

У беларускім і ўвогуле славянскім фальклоры мядзведзь - цар усіх звяроў.

© Sputnik / Альфрэд МікусНа свята гатавалі камы - гарохавыя аладкі
Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу - Sputnik Беларусь
На свята гатавалі камы - гарохавыя аладкі

На камаедзіцу людзі ладзілі свята і гатавалі асаблівую ежу - камы, або гарохавыя аладкі. Ёсць меркаванне, што сама назва свята пайшла ад гэтых аладкаў, але па іншай версіі, мядзведзь мае яшчэ два імя - Ком і Бер. Ком спіць усю зіму ў хаце Бера (бярлозе). Такі працяглы сон асацыяваўся ў нашых продкаў са смерцю, і абудженне мядзведзя разам з усёй прыродай пасля зімы лічылася перамогай жыцця над небыццём.

© Sputnik / Альфрэд МікусКамы гатавалі з гарохавай мукі
Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу - Sputnik Беларусь
Камы гатавалі з гарохавай мукі

У гэты дзень моладзь збіраецца, танчыць і спявае, гуляе ў розныя гульні і качаецца па зямлі, нібы мядзведзь, які прачынаецца ў сваёй бярлозе. Раней у вёсках было прынята пасля снядання лажыцца ў ложак, але не спаць, а ўвесь час пераварочвацца з боку на бок. 

© Sputnik / Альфрэд МікусМядзведзь прачынаецца пасля зімовага сна, значыць, прыйшла сапраўдная вясна
Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу - Sputnik Беларусь
Мядзведзь прачынаецца пасля зімовага сна, значыць, прыйшла сапраўдная вясна

Адзін з удзельнікаў свята пераапранаецца ў кажух навыварат і маску мядзведзя.

© Sputnik / Альфрэд Мікус"Мядзведзь" гуляе з дзецьмі ў розныя гульні
Фотафакт: у Строчыцах адсвяткавалі Камаедзіцу - Sputnik Беларусь
"Мядзведзь" гуляе з дзецьмі ў розныя гульні

Вакол галоўнага героя свята збіраецца вялікі натоўп дзяцей, з якімі ён гуляе і танчыць. 

Стужка навiн
0