Гомель атрымаў у дар копіі дакументаў з аўтографам Кацярыны II

© Sputnik / Мария АмелинаАўтограф Кацярыны Вялікай
Аўтограф Кацярыны Вялікай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цікавым з'яўляецца не толькі змест дакументаў, але і іх афармленне.

ГОМЕЛЬ, 26 кра - Sputnik. Фонды музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля папоўніліся копіямі ўнікальных дакументаў, звязаных з дзейнасцю ўладальнікаў знакамітага маёнтка.

Сярод 13 пісьмовых артэфактаў - копія Туркманчайскай мірнай дамовы, асабістая перапіска Івана Паскевіча з Аляксандрам Грыбаедавым, указ Кацярыны Вялікай аб перадачы Гомеля фельдмаршалу графу Пятру Румянцаву-Задунайскаму.

Указ быў падпісаны імператрыцай ў 1775 годзе. Уступіўшы ў валоданне гомельскім маёнткам, Румянцаў-Задунайскі пабудаваў каля ракі Сож белакаменны палац у стылі рускага класіцызму. Па сутнасці, гэта падзея ў далейшым стала асноватворнай пры стварэнні гісторыка-культурнага аб'екта ў Гомелі - палацава-паркавага ансамбля.

© Sputnik / Мария АмелинаФельдмаршальская зала гомельскага палаца
Гомель атрымаў у дар копіі дакументаў з аўтографам Кацярыны II - Sputnik Беларусь
Фельдмаршальская зала гомельскага палаца

У гомельскі музей копіі перадалі супрацоўнікі Архіва знешняй палітыкі Расійскай імперыі пры МЗС РФ. Копіі атрымаліся настолькі раскошнымі, што іх цяжка адрозніць ад арыгіналаў. Зрабілі іх на паперы, якая па сваім тыпе максімальна набліжана да арыгінальнай.

Кожнаму дакументу будзе вызначана пачэснае месца. Да прыкладу, копія Туркманчайскай мірнай дамовы стане часткай экспазіцыі фельдмаршальскай залы палаца, дзе захоўваецца тэматычнае палатно з выявай удзельнікаў заключэння міру паміж Расіяй і Персіяй. Пад дакументам, датаваным 10 лютага 1828 года, сярод іншых стаіць подпіс Івана Паскевіча, які ўзначальваў рускае войска.

© Sputnik / Мария АмелинаЦырымонія перадачы ўнікальных дакументаў прайшла ў Белай гасцінай гомельскага палаца
Гомель атрымаў у дар копіі дакументаў з аўтографам Кацярыны II - Sputnik Беларусь
Цырымонія перадачы ўнікальных дакументаў прайшла ў Белай гасцінай гомельскага палаца

"Гэта рэальна шчаслівая падзея для музея. Цікавым з'яўляецца не толькі змест дакументаў, але і іх афармленне. Не проста прыгожы почырк, а сапраўднае мастацтва! Паглядзіце, які велічны і ў той жа час па-нямецку акуратны аўтограф у Кацярыны Вялікай", - падзялілася ўражаннямі галоўны захавальнік фондаў музея Таццяна Шода.

© Sputnik / Мария АмелинаДырэктар музея палацава-паркавага ансамбля Аксана Торапава і галоўны захавальнік фондаў Таццяна Шода
Гомель атрымаў у дар копіі дакументаў з аўтографам Кацярыны II - Sputnik Беларусь
Дырэктар музея палацава-паркавага ансамбля Аксана Торапава і галоўны захавальнік фондаў Таццяна Шода

У цырымоніі перадачы копій архіўных дакументаў прыняла ўдзел саветнік пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыта Навадворская. Яна падзякавала гамяльчанам за доўгачасовае супрацоўніцтва, пастаяннае жаданне абменьвацца і дзяліцца карыснай інфармацыяй.

Стужка навiн
0