18:44 25 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.25
Абрад Колік віць на Веткаўшчыне

Фотафакт: на Веткаўшчыне зладзілі старажытны абрад "Колік віць"

© Sputnik Альфрэд Мікус
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (56)
17020

Абрад знікае і, магчыма, у хуткім часе ў беларусаў не будзе магчымасці паглядзець на яго ўжывую.

"Колік віць " – гэта рэдкі варыянт старажытнага абрада, больш вядомага на Беларусі як "Ваджэнне і пахаванне Стралы". Напярэдадні ён прайшоў у вёсцы Прысна Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Завітаў туды і карэспандэнт Sputnik.

Абрад Колік віць на Веткаўшчыне
© Sputnik Альфрэд Мікус
Абрад "Колік віць" на Веткаўшчыне

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў кожным беларускім рэгіёне мае свае асаблівасці. Звычайна яго ладзяць на Ушэсце – народнае свята на саракавы дзень пасля Вялікадня.

Абавязковы элемент абраду – карагоды і адмысловыя стрэльныя песні. Іх спяваюць, каб вясновыя навальніцы з дажджамі і маланкамі не нашкодзілі людзям, а, наадварот, паспрыялі ў хуткім выспяванні ўраджаю.

Абрад Колік віць на Веткаўшчыне
© Sputnik Альфрэд Мікус
У вёсцы Прысна засталося толькі тры захавальніцы абраду

Ваджэнне і пахаванне стралы па розных берагах Сожа адрозніваецца сваёй сімволікай і атрыбутыкай. На левым беразе галоўны сімвал свята – жалезная страла. Яна можа быць з манетак, пацерак і жаночых упрыгажэнняў, якія трэба закапаць у зямлю.

Абрад Колік віць на Веткаўшчыне
© Sputnik Альфрэд Мікус
Тут колік не закапваюць, а кідаюць у ваду

У вёсцы Прысна замест жалезнай стралы выкарыстоўваецца драўляны колік. Маладыя дзяўчаты ўпрыгожваюць яго раслінамі і кветкамі. Раней колік упрыгожвалі цэлай вёскай, зараз засталося толькі тры захавальніцы абрада, таму пачынаецца ён каля пэўнай хаты.

Абрад Колік віць на Веткаўшчыне
© Sputnik Альфрэд Мікус
Да таго, калі колік патрапіць у ваду, гаспадыні імкнуцца адарваць ад яго некалькі лісточкаў і кветачак і аднесці на свой агарод, каб быў добрым ураджай

Жанчыны і дзяўчаты водзяць карагоды, спяваюць песні, а мужчыны адносяць колік да ракі і кідаюць яго ў ваду. Заканчваецца святочнае шэсце вясёлым застоллем.

Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (56)
Тэги:
Гомельская вобласць, Беларусь, Традыцыі і абрады

Галоўныя тэмы