https://bel.sputnik.by/20200912/Berazhy-vyanochak-zamalada-yak-u-Belarus-zamuzh-vydaval-1042616488.html
Беражы вяночак замалада: як у Беларусі замуж выдавалі
Беражы вяночак замалада: як у Беларусі замуж выдавалі
Sputnik Беларусь
У разгар вясельнага сезона Sputnik высвятліў, як адмовіць неўпадабанаму жаніху пры дапамозе кабачка і калі на вяселлі цешчу маглі запрэгчы ў хамут. 12.09.2020, Sputnik Беларусь
2020-09-12T10:55+0300
2020-09-12T10:55+0300
2022-04-14T15:37+0300
цiкавосткi
спадчына
культура
у беларусі
вяселле
традыцыі і абрады
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104240/25/1042402517_0:67:1201:742_1920x0_80_0_0_aae0513d818ebfd0f87ae80276bc9dfd.jpg
У ранейшыя часы вясельная ліхаманка ў Беларусі традыцыйна прыпадала на вясну, калі палявыя працы яшчэ не пачаліся, і восень - калі ўжо скончыліся. Пра тое, калі выходзіць замуж лічылася "не рана" і аб залогу сямейнага шчасця карэспандэнт Sputnik Анастасія Ваўчок паразмаўляла з Алёнай Паўлавай, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.Дзяўчына саспелаЯшчэ нейкія паўстагоддзя таму дзяўчаты выходзілі замуж досыць рана: да некаторых сваты прыязджалі, ледзь яны паспявалі скончыць школу. Па словах Алёны Паўлавай, у Беларусі не было прынята прымушаць да шлюбу, аднак нельга сказаць, што дзяўчыны карысталіся ў гэтым пытанні поўнай свабодай выбару.Пра вяселле дамаўляліся бацькі жаніха і нявесты, і здаралася нават, што тыя ледзь ведалі адзін аднаго да вяселля, а то і не бачылі зусім.З'яўленне сватоў часам аказвалася для дзяўчыны поўнай нечаканасцю - і не заўсёды прыемнай.Калі дзяўчына зусім не хацела выходзіць замуж, існаваў верны спосаб адказаць адмовай, нават не кажучы ні слова. У такім выпадку нявеста выкотвала сватам, а часам і самому жаніху гарбуз. Праўда, не абыходзілася і без пацешных неспадзяванак.Жаніх з дружынай едуць па нявесту
"Таццяна Сяргееўна з Петрыкава замест гарбуза выкаціла кабачок - не было гарбуза. Праўда, жаніх апынуўся вельмі настойлівы і ўсё ж узяў яе ў жонкі. Жылі яны шчасліва, так што Таццяна ўсім раіць выкочваць кабачкі", - смяецца Алёна і дадае, што, па словах Таццяны, настойлівы хлопец апынуўся добрым мужам і бацькам, але сёе-тое ў ім заўсёды нагадвала ёй гэты кабачок.Галоўны сімвал цнатлівасціДзяўчаты заўсёды звязвалі з шлюбам нямала страхаў: справа ў тым, што пачуць, што адбываецца пад покрывам першай шлюбнай ночы, большасць з іх маглі хіба што намёкам, ад сясцёр або старэйшых сябровак. Жанчыны перасцерагалі сваіх дачок ад блізкіх зносін са знаёмымі хлопцамі - гэта з'яўлялася і адным з папулярных матываў народных песень.Вянок здаўна лічыўся сімвалам дзявоцтва, цнатлівасці. На вяселлі вянок здымалі, дзяўчыне распляталі касу і павязвалі хустку, што сімвалізавала яе пераход у статус замужняй жанчыны.Вясельны вянок плялі напярэдадні, на дзявочы вечар
Вясельны вянок плялі напярэдадні, на дзявочы вечар - альбо ў лазні, альбо ў доме нявесты, абавязкова з песнямі, звычайна сумнымі. Лічылася добрай прыметай, калі нявеста перад вяселлем будзе шмат плакаць.У некаторых месцах вянок рабілі з жывых кветак, але часцей плялі з падручных матэрыялаў: стужак, абрыўкаў тканіны, паперы. На дрот нанізвалі кветкі рознага колеру."Калі нявеста выходзіла ў вянку цалкам з белых кветак, гэта сімвалізавала, што яна сірата", - удакладняе этнограф.Традыцыя апранаць на вяселле вэлюм прыйшла на нашы землі з захаду. На Віцебшчыне нявесты спачатку апраналі вэлюм і на яго - вяночак, а ў некаторых месцах, па словах Алёны, распавядаюць, што выходзілі замуж толькі ў вэлюме і ніякіх вяночкаў не рабілі.На вяселлі жаніх "выкупляў" вяночак - часам грашыма, часам выконваючы якія-небудзь заданні. У нашы дні традыцыя плаціць за вянок захавалася ў заходняй Украіне.На вяселлі вянок здымалі, дзяўчыне распляталі касу і павязвалі хустку
"Пасля вяселля дзеянне вянка працягвалася. Яго захоўвалі, маглі яго часткі зашываць у падушку да немаўлят, каб зберагчы ад сурокаў. Калі сын сыходзіў у войска, яму мама таксама ўшывала частку вяночка як абярэг. Ім часта ўпрыгожвалі чырвоны кут. Калі ў хаце было шмат дачок, і адна з іх выйшла замуж, перад царкоўным святам маці брала вянок, і кожная з дачок павінна была памыць твар праз яго", - распавядае Алёна.У прынцыпе ніхто ж не праверыцьКаб "праверыць" нявіннасць дзяўчыны, на вяселлі існаваў яшчэ адзін абрад: перад тым, як жаніх забіраў нявесту з хаты, яна павінна была сесці на дзежку. У гэты час усе спявалі песні ці прамаўлялі віншаванні.Калі вяселле было ўжо ў разгары, факт чысціні дзяўчыны маглі яшчэ неаднаразова пацвярджаць у жартаўлівай форме.На вяселлі жаніх "выкупляў" вяночак - часам грашыма, часам выконваючы якія-небудзь заданні
"Калі сват ведаў, што дзяўчына чыстая, то ён яе маці падносіў бутэльку гарэлкі, абкручаную калінай як знак, што яна выхавала добрую дачку. Калі ж пра дзяўчыну хадзілі розныя чуткі, то ў некаторых месцах на маці надзявалі хамут і пускалі так па вёсцы", - распавядае Алёна.У народных песнях каліна таксама часта згадваецца як расліна, якая сімвалізуе нявіннасць:Пасля першай шлюбнай ночы звычайна прыходзіла свякроў, якой было асабліва важна, каго сын узяў у жонкі, і вывешвала прасціны маладых на плот."У некаторых раёнах, калі крыві не знаходзілі, нічога не рабілі, у некаторых нешта спецыяльна падлівалі, каб добра выглядаць у вачах грамадства", - тлумачыць этнограф.У цэлым уся абраднасць, звязаная з вяселлем, сканцэнтравана менавіта на нявесце. Падрабязна апісваецца кожны яе крок - пачынаючы ад падрыхтоўкі да вяселля і заканчваючы абрадамі падчас і нават пасля."А жаніх мог пайсці параіцца з канём, - пажартавала ў завяршэнне Алёна. - У абрадавых песнях конь - яго галоўны сябар і таварыш".
https://bel.sputnik.by/20181003/Spyavats-i-plakats-yak-zgulyats-sapradnae-belaruskae-vyaselle-1037934926.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104240/25/1042402517_60:0:1127:800_1920x0_80_0_0_30decd6db619aab14c9b85fe0c18ceff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, спадчына, культура, у беларусі, вяселле, традыцыі і абрады, беларусь
цiкавосткi, спадчына, культура, у беларусі, вяселле, традыцыі і абрады, беларусь
Беражы вяночак замалада: як у Беларусі замуж выдавалі
10:55 12.09.2020 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) У разгар вясельнага сезона Sputnik высвятліў, як адмовіць неўпадабанаму жаніху пры дапамозе кабачка і калі на вяселлі цешчу маглі запрэгчы ў хамут.
У ранейшыя часы вясельная ліхаманка ў Беларусі традыцыйна прыпадала на вясну, калі палявыя працы яшчэ не пачаліся, і восень - калі ўжо скончыліся. Пра тое, калі выходзіць замуж лічылася "не рана" і аб залогу сямейнага шчасця карэспандэнт Sputnik Анастасія Ваўчок паразмаўляла з Алёнай Паўлавай, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.
3 кастрычніка 2018, 10:25
Яшчэ нейкія паўстагоддзя таму дзяўчаты выходзілі замуж досыць рана: да некаторых сваты прыязджалі, ледзь яны паспявалі скончыць школу. Па словах Алёны Паўлавай, у Беларусі не было прынята прымушаць да шлюбу, аднак нельга сказаць, што дзяўчыны карысталіся ў гэтым пытанні поўнай свабодай выбару.
Пра вяселле дамаўляліся бацькі жаніха і нявесты, і здаралася нават, што тыя ледзь ведалі адзін аднаго да вяселля, а то і не бачылі зусім.
З'яўленне сватоў часам аказвалася для дзяўчыны поўнай нечаканасцю - і не заўсёды прыемнай.
"Іна Сяргееўна з Кобрына распавядала, што, калі да яе прыязджалі сваты, яна спалохалася, забілася паміж печчу і сцяной і захрасла там. А потым, калі яе пачалі клікаць, спалохалася, што жаніх застане яе ў такім выглядзе, і са страху вылезла адтуль", - распавядае этнограф.
Калі дзяўчына зусім не хацела выходзіць замуж, існаваў верны спосаб адказаць адмовай, нават не кажучы ні слова. У такім выпадку нявеста выкотвала сватам, а часам і самому жаніху гарбуз. Праўда, не абыходзілася і без пацешных неспадзяванак.
Жаніх з дружынай едуць па нявесту
"Таццяна Сяргееўна з Петрыкава замест гарбуза выкаціла кабачок - не было гарбуза. Праўда, жаніх апынуўся вельмі настойлівы і ўсё ж узяў яе ў жонкі. Жылі яны шчасліва, так што Таццяна ўсім раіць выкочваць кабачкі", - смяецца Алёна і дадае, што, па словах Таццяны, настойлівы хлопец апынуўся добрым мужам і бацькам, але сёе-тое ў ім заўсёды нагадвала ёй гэты кабачок.
Галоўны сімвал цнатлівасці
Дзяўчаты заўсёды звязвалі з шлюбам нямала страхаў: справа ў тым, што пачуць, што адбываецца пад покрывам першай шлюбнай ночы, большасць з іх маглі хіба што намёкам, ад сясцёр або старэйшых сябровак. Жанчыны перасцерагалі сваіх дачок ад блізкіх зносін са знаёмымі хлопцамі - гэта з'яўлялася і адным з папулярных матываў народных песень.
Вянок здаўна лічыўся сімвалам дзявоцтва, цнатлівасці. На вяселлі вянок здымалі, дзяўчыне распляталі касу і павязвалі хустку, што сімвалізавала яе пераход у статус замужняй жанчыны.
Вясельны вянок плялі напярэдадні, на дзявочы вечар
Вясельны вянок плялі напярэдадні, на дзявочы вечар - альбо ў лазні, альбо ў доме нявесты, абавязкова з песнямі, звычайна сумнымі. Лічылася добрай прыметай, калі нявеста перад вяселлем будзе шмат плакаць.
"Ульяна Ігараўна з Лідскага раёна распавядала, што, калі яе прыбіралі, яна рыдала наўзрыд, таму што вяселле было вельмі беднае, яна выходзіла замуж у сукенцы з фіранкі. А жыла добра, таму плакаць трэба", - прыводзіць прыклад Алёна.
У некаторых месцах вянок рабілі з жывых кветак, але часцей плялі з падручных матэрыялаў: стужак, абрыўкаў тканіны, паперы. На дрот нанізвалі кветкі рознага колеру.
"Калі нявеста выходзіла ў вянку цалкам з белых кветак, гэта сімвалізавала, што яна сірата", - удакладняе этнограф.
Традыцыя апранаць на вяселле вэлюм прыйшла на нашы землі з захаду. На Віцебшчыне нявесты спачатку апраналі вэлюм і на яго - вяночак, а ў некаторых месцах, па словах Алёны, распавядаюць, што выходзілі замуж толькі ў вэлюме і ніякіх вяночкаў не рабілі.
На вяселлі жаніх "выкупляў" вяночак - часам грашыма, часам выконваючы якія-небудзь заданні. У нашы дні традыцыя плаціць за вянок захавалася ў заходняй Украіне.
На вяселлі вянок здымалі, дзяўчыне распляталі касу і павязвалі хустку
"Пасля вяселля дзеянне вянка працягвалася. Яго захоўвалі, маглі яго часткі зашываць у падушку да немаўлят, каб зберагчы ад сурокаў. Калі сын сыходзіў у войска, яму мама таксама ўшывала частку вяночка як абярэг. Ім часта ўпрыгожвалі чырвоны кут. Калі ў хаце было шмат дачок, і адна з іх выйшла замуж, перад царкоўным святам маці брала вянок, і кожная з дачок павінна была памыць твар праз яго", - распавядае Алёна.
У прынцыпе ніхто ж не праверыць
Каб "праверыць" нявіннасць дзяўчыны, на вяселлі існаваў яшчэ адзін абрад: перад тым, як жаніх забіраў нявесту з хаты, яна павінна была сесці на дзежку. У гэты час усе спявалі песні ці прамаўлялі віншаванні.
"Праўда, калі мы задаем пытанні ў вёсках, ці мела права не нявінная дзяўчына сесці на дзежку, каб падмануць усіх, жанчыны казалі, што "ў прынцыпе ніхто ж не праверыць", - заўважыла Алёна.
Калі вяселле было ўжо ў разгары, факт чысціні дзяўчыны маглі яшчэ неаднаразова пацвярджаць у жартаўлівай форме.
На вяселлі жаніх "выкупляў" вяночак - часам грашыма, часам выконваючы якія-небудзь заданні
"Калі сват ведаў, што дзяўчына чыстая, то ён яе маці падносіў бутэльку гарэлкі, абкручаную калінай як знак, што яна выхавала добрую дачку. Калі ж пра дзяўчыну хадзілі розныя чуткі, то ў некаторых месцах на маці надзявалі хамут і пускалі так па вёсцы", - распавядае Алёна.
У народных песнях каліна таксама часта згадваецца як расліна, якая сімвалізуе нявіннасць:
Пасля першай шлюбнай ночы звычайна прыходзіла свякроў, якой было асабліва важна, каго сын узяў у жонкі, і вывешвала прасціны маладых на плот.
"У некаторых раёнах, калі крыві не знаходзілі, нічога не рабілі, у некаторых нешта спецыяльна падлівалі, каб добра выглядаць у вачах грамадства", - тлумачыць этнограф.
У цэлым уся абраднасць, звязаная з вяселлем, сканцэнтравана менавіта на нявесце. Падрабязна апісваецца кожны яе крок - пачынаючы ад падрыхтоўкі да вяселля і заканчваючы абрадамі падчас і нават пасля.
"А жаніх мог пайсці параіцца з канём, - пажартавала ў завяршэнне Алёна. - У абрадавых песнях конь - яго галоўны сябар і таварыш".